універса́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць універсальнага. Універсальнасць акцёра. Універсальнасць метадаў лячэння. □ Універсальнасць, усеабдымнасць, дакладнасць і сцісласць — гэтыя вызначальныя рысы выданняў такога тыпу .. вытрыманы і ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
односло́жность
1. аднаскладо́васць, -ці ж.;
2. (краткость) каро́ткасць, -ці ж., сці́сласць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лакані́зм, ‑у, м.
Гранічная і дакладная сцісласць (выказвання, выражэння). Лаканізм апісання. □ Лаканізм уступу, яго дзелавы тон падкрэслівае пашыранасць апісанага факта. У. Калеснік. Лепшым байкам.. [Крапівы] уласцівы выразнасць ідзі, стройнасць кампазіцыйнага рашэння, лаканізм формы. Гіст. бел. сав. літ.
[Грэч. lakonismos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандэнса́цыя, ‑і, ж.
1. Згушчэнне, ушчыльненне. Кандэнсацыя малака. Рэакцыя кандэнсацыі. // Ператварэнне ў вадкасць пары або газу.
2. Накапленне. Кандэнсацыя энергіі.
3. перан. Пра сцісласць думкі, выказвання і пад. Ізноў кандэнсацыю ўсяго матэрыялу [лістоўкі] даём у рамцы: — Не зрываць тэрмінаў! Шынклер. Кароткія нататкі патрабуюць выключнай кандэнсацыі зместу. «Беларусь».
[Лац. condensatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)