сці́сласць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. сці́сласць
Р. сці́сласці
Д. сці́сласці
В. сці́сласць
Т. сці́сласцю
М. сці́сласці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сці́сласць ж.

1. кра́ткость, сжа́тость;

2. убо́ристость;

1, 2 см. сці́слы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сці́сласць, ‑і, ж.

Уласцівасць сціслага. У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да сцісласці, эканомнасці выяўленчых сродкаў у афармленні спектакляў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́сласць ж. Kürze f -, Knáppheit f -, Gedrängtheit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сці́слы, -ая, -ае.

1. Выкладзены коратка, лаканічны.

Сціслая характарыстыка каго-, чаго-н.

2. Кароткі ў часе.

У сціслыя тэрміны.

3. Спорны, дробны, з невялікімі прамежкамі паміж літарамі, словамі (пра почырк, тэкст).

|| наз. сці́сласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лакані́зм, -у, м.

Гранічная і дакладная сцісласць выказвання.

Л. выражэння.

|| прым. лакані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

brevity [ˈbrevəti] n. fml каро́ткасць, сці́сласць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

канспекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць канспектыўнага; кароткасць, сцісласць. Канспектыўнасць выкладання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапіда́рнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць лапідарнага; сцісласць, выразнасць (стылю, формы). Лапідарнасць выказвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убо́ристость спо́рнасць, -ці ж.; сці́сласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)