універсальнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць універсальнага. Універсальнасць акцёра. Універсальнасць метадаў лячэння. ▪ Універсальнасць, усеабдымнасць, дакладнасць і сцісласць — гэтыя вызначальныя рысы выданняў такога тыпу .. вытрыманы і ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)