схіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да схіліцца.

2. Зал. да схіляць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасхіля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.

Схіліцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Вучні пасхіляліся над сшыткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́сіцца, зве́шуся, зве́сішся, зве́сіцца; зак.

1. Перагнуўшыся цераз што-н., нахіліцца ўніз.

З. цераз поручні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нізка схіліцца, апусціцца.

Галіны звесіліся да зямлі.

|| незак. зве́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наклони́ться нахілі́цца, мног. панахіля́цца; схілі́цца, мног. пасхіля́цца; нагну́цца, мног. панагіна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.

1. Пайсці ў якім-н. напрамку.

С. да лесу.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прыняць пэўны кірунак, схіліцца куды-н.

Жыццё скіравалася ў лепшы бок.

|| незак. скіро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пану́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Апусціць галаву, паныла схіліцца. Антон быў прыкметна расчараваны сённяшнім паляваннем, панурыўся і ішоў моўчкі амаль усю дарогу. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераклу́біццасхіліцца набок, апусціцца адным бокам’ (ТС). Да пера- і клуб3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спакусі́цца, -кушу́ся, -ку́сішся, -ку́сіцца; зак.

1. на што, чым і без дап. Быць прывабленым чым-н. спакуслівым.

Нехта спакусіўся на мае цукеркі.

2. з інф. і без дап. Не ўстаяць перад якім-н. жаданнем, спакусай, схіліцца да якога-н. дзеяння, справы.

С. паехаць на мора.

|| незак. спакуша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схіле́нне, ‑я, н.

1. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. схіляць — схіліць і схіляцца — схіліцца.

2. У астраноміі — адна з нябесных каардынат.

•••

Магнітнае схіленне — вугал паміж магнітным і геаграфічным мерыдыянамі ў пэўным пункце зямной паверхні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нахі́льнік ’расліна Atropa belladonna L., красаўка’ (палес., Бейл.). Ад нахіліццасхіліцца, пахіліцца’, хіліць ’нахіляць, схіляць, звешваць’, відаць, названа так таму, што на ноч ці на дождж схіляецца ўніз, параўн. ахілкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)