склоня́тьI несов.

1. схіля́ць, нахіля́ць; (нагибать) нагіна́ць; (опускать, спускать) апуска́ць, спуска́ць;

2. перен. схіля́ць, угаво́рваць; см. склони́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знушча́ць

схіляць, спакушаць, падбухторваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. знушча́ю знушча́ем
2-я ас. знушча́еш знушча́еце
3-я ас. знушча́е знушча́юць
Прошлы час
м. знушча́ў знушча́лі
ж. знушча́ла
н. знушча́ла
Загадны лад
2-я ас. знушча́й знушча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час знушча́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заангажо́ўваць

‘наймаць каго-небудзь; прымушаць каго-небудзь дзейнічаць у сваіх інтарэсах; схіляць каго-небудзь да неаб'ектыўнага адлюстравання рэчаіснасці’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заангажо́ўваю заангажо́ўваем
2-я ас. заангажо́ўваеш заангажо́ўваеце
3-я ас. заангажо́ўвае заангажо́ўваюць
Прошлы час
м. заангажо́ўваў заангажо́ўвалі
ж. заангажо́ўвала
н. заангажо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. заангажо́ўвай заангажо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заангажо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вербава́ць, вярбу́ю, вярбу́еш, вярбу́е; вярбу́й; вербава́ны; незак., каго.

Набіраць, наймаць людзей на якую-н. працу, схіляць да ўступлення ў якую-н. арганізацыю.

В. рабочых на лесараспрацоўкі.

В. дабравольцаў.

|| зак. завербава́ць, -вярбу́ю, -вярбу́еш, -вярбу́е; -вярбу́й; -вербава́ны.

|| наз. вярбо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -бо́вак, ж.

|| прым. вярбо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. што. Выклікаць хваляванне (у 1 знач.).

Моцны вецер хваляваў мора.

2. перан., каго (што). Прыводзіць у хваляванне (у 2 знач.).

Яго хваляваў лёс дзяцей.

3. перан., каго (што). Падбухторваць, схіляць да хваляванняў (у 3 знач.).

Х. народ.

|| зак. усхвалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Една́ць папа́ ’дамаўляцца аб вянцы’ (Рам.) < польск. jednać ’угаворваць, схіляць на свой бок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схіле́нне, ‑я, н.

1. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. схіляць — схіліць і схіляцца — схіліцца.

2. У астраноміі — адна з нябесных каардынат.

•••

Магнітнае схіленне — вугал паміж магнітным і геаграфічным мерыдыянамі ў пэўным пункце зямной паверхні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. за каго-што і без дап. Займацца агітацыяй (у 2 знач.).

А. за кандыдата ў дэпутаты.

2. каго (што). Пераконваць у чым-н., схіляць да чаго-н., угаворваць (разм.).

А. сябра ісці па ягады.

|| зак. сагітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 2 знач.).

|| наз. агіта́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прасвадава́ць, прасвядавсіць ’раіць, угаворваць’ (ашм., шальч., Сл. ПЗБ). З польск. perswadować ’тс’, што ўзыходзіць да лац. persuäre ’пераконваць, схіляць’ (Банькоўскі, 2, 531).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

побужда́ть несов. (заставлять) прымуша́ць; (вызывать желание) падахво́чваць, заахво́чваць; (склонять к чему-л.) схіля́ць; (стимулировать) стымулява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)