бранята́нкавы, ‑ая, ‑ае.

У выразах: бранятанкавыя войскі, бранятанкавыя часці — адзін з галоўных родаў войск сучасных армій, аснову якога складаюць танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індаеўрапе́йцы, -аў, адз. -пе́ец, -пе́йца, м.

Агульная назва плямён — продкаў сучасных народаў, якія гавораць на мовах індаеўрапейскай сям’і.

|| прым. індаеўрапе́йскі, -ая, -ае.

Індаеўрапейская прамова.

Індаеўрапейская сям’я моў — агульная для многіх народаў Еўропы, Заходняй Азіі і Індастана сям’я моў, якая ўключае групы балтыйскую, германскую, грэчаскую, індыйскую, іранскую, кельцкую, раманскую, славянскую і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бард, ‑а, М ‑дзе, м.

Спявак-паэт старажытных кельцкіх плямёнаў; у вобразным ужыванні — наогул паэт, пясняр. Узышоў зноў ясны месяц На лады ўсе перапеты У вершах даўніх і сучасных Бардаў, песняроў, паэтаў. Танк.

[Кельц. bard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадэрні́зм, ‑у, м.

1. Варожы рэалізму напрамак у літаратуры і мастацтве 19 — пачатку 20 стст., характэрнымі рысамі якога з’яўляюцца дэкадэнцтва і містыцызм.

2. Умоўны тэрмін, прыняты для абазначэння розных сучасных напрамкаў нерэалістычнага мастацтва (сюррэалізму, экзістэнцыялізму і інш.).

[Фр. modernisme ад moderne — самы новы, сучасны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлюп, ‑а, м.

1. Трохмачтавы карабель у парусным флоце 18–19 стст., аснашчаны прамымі парусамі. На двух шлюпах «Усход» і «Мірны» Ф. Ф. Белінсгаузен і М. П. Лазараў накіраваліся на поўдзень. «Беларусь».

2. Марское аднамачтавае судна з двума парусамі (галоўным чынам спартыўнае).

3. Ціхаходны вартавы карабель для аховы транспартных караванаў у некаторых сучасных замежных флотах.

[Гал. sloep.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сёй-той, сяго-таго, займ. неазн., м.

Разм. Некаторыя (нямногія) людзі. Па бацьку ў нас велічалі толькі настаўніка. Ды і то не мы, а сёй-той са старэйшых. Якімовіч. Сёй-той ведаў аб сакрэце могілак, некаторыя здагадваліся. Лынькоў. // Нехта (каго не жадаюць называць). Гэту простую ісціну не шкодзіла б засвоіць і сяму-таму з нашых сучасных маладых пісьменнікаў. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прафа́н ’недасведчаны ў якой-небудзь галіне чалавек’ (ТСБМ). Крыніца слова ў лац. profānus ’неазнаёмлены; непасвячоны; які знаходзіцца па-за святыняй’, якое ад pro‑ ’перад’ і fānum ’асвечанае месца, храм’. У сучасных мовах з франц. profane ’асоба, якая не належыць да клану артыстаў’, распаўсюджана ў артыстычным жаргоне (Банькоўскі, 2, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёт ’палёт’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, ТС), лётам ’бягом’ (лаг., Жд. 2), ’вельмі хутка’ (ТС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лётка ’хутка’ (Сцяшк.), лётма ’летуны адзін за адным’ (Нас.), лётыньня ’лёт’ (Бяльк.). Лексема лёт ёсць ва ўсіх сучасных слав. мовах, аднак, мяркуецца (Слаўскі, 4, 335; Фасмер, 2, 488), што гэта другаснае аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лётаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Настрэ́нчыць ’настроіць (пастку)’ (Нас.), ’настроіць, падбухторыць, падгаварыць’ (ТС), ’нараіць’ (свісл., Сцяшк. Сл.; маст., Сл. ПЗБ), настрочыць ’падгаварыць’ (лід., Сцяшк. Сл.), укр. настренчити ’настроіць, узбудзіць’. Паводле Булыкі, ст.-бел. настренчити ’прапанаваць які-небудзь тавар’ (1692 г.) са ст.-польск. nastręczyć (Булыка, Лекс. запазыч., 83); адносна сучасных форм гл. Сл. ПЗБ, 184 (< польск. nastręczać ’рэкамендаваць’). Гл. страчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наве́даць ’зайсці, адведаць’ (ТСБМ, Сцяшк.), наве́дываць ’адведваць’, наве́дчык ’наведвальнік’ (Бяльк.). Рус. дыял. наведать, укр. наві́дати, польск. nawiedzić, nawiedzać, ц.-слав. навѣждати да *vědati ’знаць, ведаць’, гістарычна звязанага з *viděti ’бачыць’, што часам знаходзіць адлюстраванне і ў збліжэнні сучасных форм, параўн. навіды ’наведванне парадзіхі’ (віц., Падлужны, вусн. паведамл.), рус. дыял. на́веды ’зачын, зачацце’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)