Сухабздзей ’хударлявы чалавек’ (віц., Мат.). Складанае слова, дзе суха (гл. сухі) з’яўляецца азначэннем да незафіксаванага *бздзей (ад бздзець ’псаваць паветра’), гл. Карскі 2-3, 100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаве́трыца ’сухавей’ (Сл. ПЗБ, Рагаўц.), сюды ж, відаць, сухаве́траны ’смярдзючы, з непрыемным пахам’ (Ян.). Да спалучэння суха (гл. сухі) і ве́цер (гл.), магчыма, пад уплывам літ. saũsvejis, гл. сухавей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухазе́мны ’сухапутны, характэрны для сушы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), сухазе́мʼе ’цвёрдая зямля, суша’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). З суха (гл. сухі) і зем‑ (гл. зямля), аналагічна да чарназемны, чарназемʼе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ся́ўранасуха і ветрана (пра надвор’е)’, ся́ўрыць ’сушыць на сцюдзёным ветры’ (Ласт.), сяўрёнка ’мяса, вытрыманае на халодных веснавых вятрах’, сяўрёный ’высіверачы (пра кумпяк, каўбасы, мяса)’ (віц., Нар. лекс.). Да север, сівер (гл.), параўн. рус. северя́к ’сцюдзёны паўночны вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нерастаро́пны, ‑ая, ‑ае.

Някемлівы ў якіх‑н. справах; непаваротлівы. Пан Вячорык вёў са сваім агентам чыста службовую размову. Суха, афіцыйным тонам распякаў нерастаропчага свайго «таемніка», выліваў на яго ўсю жоўць свайго нездавальнення. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаку́рак, ‑рка, м.

Рэшта недакуранай папяросы, цыгары; акурак. У аэравакзале моцна і суха пахла застарэлым махорачным дымам, валяліся недакуркі ля грубкі. М. Стральцоў. Бацька трохі пакурыў, потым прытушыў недакурак, паклаў на трухлявы пянёк. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

Разм. Шалясцець, шапацець. Узрушана шалахцела дзедаўская груша-дзічка. Лынькоў. Пад босымі нагамі шалахціць залатое лісце, суха патрэскваюць сучкі на мяккай аўчыне імху, кропелькамі крыві стракацяць у бруснічніку кіслыя ягадкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паграні́чча, ‑а, н.

Месца, зона, раён на граніцы. У штабе атрада мне паказалі адзін з шматлікіх дакументаў мужнасці. Два лісточкі паперы, на якіх формай рапарта начальніка заставы коратка і суха гаварылася аб змаганні і смерці васемнаццаці герояў пагранічча. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ісці́ся, ідзецца; пр. ішлося; безас. незак., каму, з прысл. або адмоўем.

Разм. Пра наяўнасці жадання, магчымасці і ўмоў ісці. Снег быў глыбокі, пульхны, але добра трымаў лыжы. Ішлося вельмі лёгка. Алешка. Ішлося лёгка, ногі самі неслі, не разбіраючы — дзе суха, дзе гразка. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаі́цца, гоіцца; незак.

1. Зажываць, залечвацца (пра рану, нарыў і пад.). Пазбіралі пер’я, пуху, Каб шпаку цяплей было, Каб было заўсёды суха, Каб гаілася крыло. Грахоўскі. // перан. Сцішацца, супакойвацца (пра душэўны боль, пачуццё крыўды). Дзіцячае сэрца хутка гоіцца.

2. Зал. да гаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)