Стрэ́нуць ‘сустрэць’ (Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Сержп.). Аднакратнае да страка́ць (стрѣкаць) ‘выходзіць насустрач, сустракаць’ (Нас.), гл. сустракаць, стрэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сват, -а, М сва́це, мн. сваты́, -о́ў, м.

1. Той, хто сватае каго-н. каму-н.

Сустракаць сватоў.

2. Бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.

◊

Ні сват ні брат — ніякая не радня.

|| ж. сва́цця, -і, мн. -і, -яў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Спатка́ць ‘выйсці насустрач, сустрэць’ (ТСБМ, Нас., Касп.; ашм., Стан., Бяльк., Сл. ПЗБ, Рам. 6), спатыка́ць ‘сустракаць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Касп., Барад., Бяльк., Сл. ПЗБ). Прыставачнае ўтварэнне ад патка́ць, патыка́ць ‘сустрэць, сустракаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піло́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пілота. Пятрусь вылез з пілоцкай кабіны крыху збянтэжаны — ён не чакаў, што яго будзе сустракаць усё сяло. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распасцёрты

1. распростёртый; раски́нутый; распра́вленный;

2. разо́стланный;

◊ сустрака́ць з распасцёртымі рука́мі — встреча́ть с распростёртыми объя́тиями

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прывяча́ць ’вітаць, прыхільна сустракаць’ (Наша Ніва, 2002, 15 ліст.). Ітэратыў да прывеціць, гл. прывет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вясня́ны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і веснавы. Па каліне цвет вясняны закрасуе мне ізноў. Дубоўка. Дзеці бацькоў сваіх Сёння з паходу чакалі — Беглі бацькоў сустракаць у вясняныя далі. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сутыка́ць ’сустракаць’ (смарг., Сл. ПЗБ). На думку аўтараў слоўніка, з літ. sutìkti ’тс’, магчыма, пад уплывам спатыкаць, гл. спаткаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Разм. Сустракаць зару (на рыбнай лоўлі, на начлезе, на паляванні). Я хлопцам тады яшчэ быў. Зараваць на досвітку неяк сабраўся. .. Сяджу я на беразе, ды драмлю, схіліўшыся над вудамі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штык¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Колючая зброя, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, ружжа.

Клінковы ш.

Ісці ў штыкі (пра рукапашны бой).

2. Узброены баец, салдат (спец.).

У роце засталося сорак штыкоў (гэта значыць стралкоў-пехацінцаў).

◊

У штыкі сустракаць (прыняць) каго-н. — крайне варожа.

Трымацца на штыках (перан.) — сілай войск.

Як штык (разм.) — зусім дакладна, безумоўна.

Каб з’явіўся заўтра сюды як ш.

|| прым. штыкавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)