Ма́па ’геаграфічная карта’ (Др.-Падб.). З польск. mapa ’тс’, якое з ням. Марре < франц. mappe‑monde ’выява зямной паверхні’ < с.-лац. mappa mundi < лац. mappaсурвэтка, хустка’ < пуніцк. ’хустка’ (Махэк₂, 351; Васэрцыер, 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тувалня ‘намётка’ (Ц. Гартны), ст.-бел. тувальня, тувалня, товальня ‘шырокі ручнік’ (ГСБМ). Запазычана з польск. tuwalnia ‘ручнік; хустка’, якое з італ. tovaglia ‘абрус, сурвэтка’ < нар.-лац. *tobalia < франк. *thwahlja ‘ручнік’, роднаснага гоц. þwahan ‘купаць’ (Булыка, БЛ, 74, 32; ЕСУМ, 5, 667).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кару́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да карункаў. Карункавыя вырабы. Карункавая вытворчасць. // Зроблены з карункаў, з карункамі. Карункавая сурвэтка. Карункавы каўнерык. □ Жанчына ў чорным сядзела на заднім сядзенні, прылажыўшы да рота чорную карункавую хустачку. Караткевіч.

2. перан. Узорысты, сятчасты, падобны на карункі. Мароз выткаў на шыбах дзівосныя карункавыя ўзоры. Шамякін. Карункавае павуцінне лятала ў чыстым .. паветры, чапляючыся за дрэвы, за платы. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скара́ч ‘ручнік (з доўгімі махрамі)’ (ТСБМ; гродз., Шн. 1; Выг., Сл. Брэс.), ‘ручнік з апошняга куска палатна, якое выткана на канцах з “анучамі”’, г. зн. з ніткамі, якія недатканыя і звіваюцца ў шнуркі (гродз., Шн. 3; Сл. Брэс., Уладз.; астрав., смарг., воран., навагр., іўеў., лід., трак., шальч., Сл. ПЗБ), ‘кухонны ручнік, брудная ануча’ (трак., Сл. ПЗБ; Шатал., Сцяшк., Інстр. 1), ‘абрус’ (Жд. 1, Скарбы), ‘абрус, якім накрываюць хлебную дзяжу’ (Жд. 2), ‘тоўстае палатно’ (Кольб.), сюды ж перан. ‘брудны чалавек; хто выпэцканы’ (шчуч., трак., свісл., Сл. ПЗБ), скара́чка ‘кужэльны ручнік’ (Сцяшк. Сл.), скара́чык памянш. (ваўк., Сл. ПЗБ); слова вядома яшчэ ў пагранічных польскіх гаворках: skaracz ‘ручнік з кутасамі на канцах’, skarińis ‘такі ручнік, ануча, кухонны ручнік’. Хутчэй за ўсё, літуанізм. Урбуціс (Baltistica, VI (2), 152) узводзіць да літ. дыял. skarínis (skarinys) ‘ручнік’ з субстытуцыяй суф. ‑ínis (‑inys) слав. ‑ач або да skarõčius ‘ручнік, сурвэтка’. Аднак Лаўчутэ (Балтизмы, 38) дапускае магчымасць адваротнага запазычання skarõčius з беларускай у літоўскую і ў гэтым выпадку імавернай крыніцай запазычання лічыць літ. skarà ‘вялікая хустка’. Аналагічна Цыхун, Лекс. балтызмы, 53. Да лінгвагеаграфіі гл. яшчэ Непакупны (Связи, 195), які бачыць працяг слова ў палескай форме з метатэзай роска́ч ‘тс’ (хутчэй, да ра́сы ‘махры, растрапаныя канцы, акраўкі’ (ТС), гл. раса2). У сувязі з недастатковай аргументаванасцю балтыйскай этымалогіі цікавымі падаюцца спробы звязаць слова з серб.-харв. дыял. škora ‘вузел, пятля’, skȍrak ‘тс’, польск. дыял. skory ‘вузлікі на моцна скручаным шнурку’, што паводле асноўнай прыкметы ‘апошні кавалак палатна з заплеценымі ў вузлы канцамі асновы’ дазваляе рэканструяваць зыходнае *skora ‘вузялок, пятля’, што да і.-е. *sker‑ ‘круціць, скручваць’, якое можна разглядаць як раннюю праславянскую інавацыю, выцесненую амонімам *skora ‘кара, шалупайка, шкарлупа, скура’, гл. скорка (Борысь, Czak. stud., 83–85). У народнай мове захоўваецца сувязь з скара́ць ‘пакараць’, паколькі скарачом каралі малых дзяцей за непаслухмянасць (Цых.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)