сумяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сумяшчаць — сумясціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. сумяшчацца — сумясціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́; супа́ў, -па́ла; зак., з чым.

1. Адбыцца адначасова з чым-н.

Водпуск супаў з выпускнымі экзаменамі сына.

2. Аказацца агульным, тоесным.

Паказанні сведак поўнасцю супалі.

3. У геаметрыі: сумясціцца ўсімі пунктамі пры накладванні.

|| незак. супада́ць, -а́е.

|| наз. супадзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спалучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.

Аб’яднацца ва ўзаемнай адпаведнасці, гармоніі; злучыцца адначасова; сумясціцца. У творах Дастаеўскага спалучыліся з выключнай сілай праніклівы псіхалагізм, інтэлектуальная глыбіня мысліцеля і страснасць публіцыста. «ЛіМ». Аповесць «Першае каханне» [А. Марціновіча] цікавая перш за ўсё тым, што ў ёй своеасабліва спалучыліся ваенная тэма і сучаснае жыццё. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супа́сці, ‑падзе; пр. супаў, ‑пала; зак.

1. Адбыцца адначасова з чым‑н. Айчынная вайна, якая супала з маім юнацтвам,.. стала для мяне пачаткам актыўнага жыцця. Навуменка. Наш прыезд у Вільнюс якраз супаў са святкаваннем пяцігоддзя Савецкай улады ў Літоўскай ССР. Сяргейчык.

2. Аказацца агульным, аднолькавым; выявіць падабенства, адпаведнасць. Супалі і прозвішча, і завулак, у якім .. жыў [Толя], і ўсе іншыя прыкметы. Якімовіч. Паліца ўсё ж успамінала Васіля, хоць і без яго ведала, што ў вялікім калектыве будуць і людзі ўсялякія, па якіх трэба ўздзейнічаць, з якімі яе інтарэсы могуць і не супасці. Савіцкі.

3. Злучыцца, зліцца; аб’яднацца. Не знаў я, не ведаў Тады, як стаялі. Што мары дзяўчыны З маімі супалі. Арочка.

4. Сумясціцца ўсімі пунктамі пры накладанні (пра геаметрычныя фігуры, лініі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)