Са́бас ’субота ў яўрэяў’ (Гарэц.), саба́х ’малітва ў татараў’ (Скарбы). З ша́бас (гл.), з асімілятыўнай менай ш > с.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́рбный ве́рбны;
ве́рбная суббо́та церк. Ве́рбная субо́та;
ве́рбное воскресе́нье церк. Ве́рбная нядзе́ля, Ве́рбніца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мярцві́ць, ‑влю, ‑віш, ‑віць; незак., каго-што.
1. Пазбаўляць жыцця, губіць.
2. перан. Разм. Рабіць пустынным, змярцвелым. У яўрэйскім канцы вуліцы было яшчэ цішэй. Субота мярцвіла ўсе праявы будзённага жыцця. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Насы́паваты ’пахмурны, сумны’ (навагр., З нар. сл.). Гл. насупа, да фанетыкі параўн. сыпоня ’супонь’ (Сл. ПЗБ), сыбб‑ та’ ’субота’ (Мат. Маг.) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
таўкатня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Хаатычны рух, цісканіна ў натоўпе. А сёння субота, недзе там, у РДК, — танцы, таўкатня падлеткаў каля ўвахода, шыпенне пласцінкі ў рупар. Адамчык. А мне ля касы ў зале вузенькай, Дзе сумятня і таўкатня, Аматары класічнай музыкі Бакі камячылі паўдня. Макаль.
2. Хатнія клопаты; мітусня, сумятня. Волечка займалася дробнай хатняй таўкатнёй. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядзе́ля, ‑і, ж.
1. Сёмы дзень тыдня, агульны дзень адпачынку. Час бяжыць: вось толькі ўчора была субота, а сёння ўжо і нядзеля. Крапіва. Усе дні тыдня Аўгіня з нецярплівасцю чакае нядзелі. Бядуля.
2. Тое, што і тыдзень. Плылі ў турбоце дні, нядзелі. Колас.
•••
Вербная нядзеля — назва нядзелі за тыдзень да вялікадня.
Крывавая нядзеля — дзень расстрэлу царскім урадам мірнай дэманстрацыі рабочых у Пецярбургу 9 студзеня 1905 г.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сёмуха ‘свята на пяцідзесяці дзень (праз сем тыдняў) пасля Вялікадня’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі; Сл. ПЗБ), ‘пятніца сёмага тыдня пасля Вялікадня, Духаўская пятніца’ (Нас.), сёміца ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ), сёмка ‘сёмуха’, ‘субота перад Троіцай’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да сёмы (гл.); параўн. рус. семи́к, седми́чник ‘чацвер на сёмым тыдні пасля Вялікадня’ (Праабражэнскі, 2, 224–225; Фасмер, 3, 599). Сюды ж сёмушка ‘галінкі дрэў, маладыя дрэўцы, якімі ўпрыгожваюць на Тройцу хату, падворак’, сёмушнія дзяды́ ‘памінальны дзень праз тыдзень пасля Тройцы’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́ўтра, прысл.
1. У наступны дзень пасля сягонняшняга. Сягоння субота, а заўтра нядзеля. З нар. песні. Сёння зробіш — заўтра як знойдзеш. Прыказка. // У недалёкім будучым; хутка. Не гавары, кім быў учора, Скажы, кім заўтра хочаш стаць. Жычка.
2. у знач. наз. за́ўтра, нязм., н. Наступны дзень за сягонняшнім. Адкласці на заўтра. Закончыць работу да заўтра. // Недалёкае будучае. На нашых вачах расце горад камуністычнага заўтра, які праз некалькі год стане прамысловым раёнам старажытнага Полацка. Грахоўскі. Уздымаліся тосты за гаспадароў,.. за наша шчаслівае сёння і светлае заўтра. Корбан.
•••
Да заўтра — а) да наступнага дня; б) прынятая форма развітання: да сустрэчы ў наступны дзень.
Не сягоння, дык заўтра; не сягоння — заўтра гл. сягоння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хво́я, ‑і, ж.
1. Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з высокім прамым ствалом і доўгай ігліцай; сасна. Люблю я лес, адвечны бор, Дзе ўзносяць хвоі ўгору шапкі. Колас. Стромкія хвоі ўзнімалі свае вяршыні над лесам, нібы яны сябравалі з Вялікай Мядзведзіцай. Краўчанка.
2. зб. Абл. Ігліца. Крайнія хаты стаялі амаль пад самымі соснамі, так што шышкі і хвоя заляталі ў двары. Шамякін. // Пра пах ігліцы. Пахла хвояй. Чырвоныя мурашкі паўзлі па сухім моху, па пнях. Бядуля.
3. Галінка хвойнага дрэва. Чырвань, хвоя на дамах, Лозунгі, вядома. Броўка. // Хваёвы лес; сасняк. Зялёны ранак сонечнай нядзелі Не можа радасць цішыні ўтаіць. Відаць, субота добра пагудзела, Калі ў хвоях шум яшчэ стаіць. Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
приходи́ться несов.
1. (оказываться подходящим) падыхо́дзіць;
2. (падать на какой-л. день, на долю и т. п.) прыпада́ць, выпада́ць;
суббо́та приходи́лась на пя́тое апре́ля субо́та прыпада́ла на пя́тае красавіка́;
3. (быть необходимым, неизбежным) безл. прыхо́дзіцца; даво́дзіцца;
ему́ приходи́лось мно́го рабо́тать яму́ прыхо́дзілася (даво́дзілася) шмат працава́ць; см. прийти́сь;
4. (доводиться кем-л.) даво́дзіцца;
он при́ходится ему́ дя́дей ён даво́дзіцца яму́ дзя́дзькам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)