самкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. Злучыць шчыльна адно з адным, зрабіць суцэльным.

С. ножкі цыркуля.

С. шарэнгі.

2. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыць, стуліць.

|| незак. змыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. змыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сомкну́ть сов.

1. (соединить) самкну́ць, злучы́ць;

2. (глаза) сплю́шчыць, заплю́шчыць, мног. пазаплю́шчваць, зве́сці; (губы) стулі́ць; (о створчатых предметах) скла́сці, стулі́ць; см. смыка́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сту́лянка ‘пілотка’ (Сл. Брэс.). Параўн. брэсц. сту́люваты ‘набліжаць адно да другога’. Да стуліць < туліць (гл.) па форме галаўнога ўбору.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сшыпу́ліцьстуліць, сшыць’, сшыпу́лены ’сшыты на скорую руку’ (Яўс.). Магчыма, да шып ’драўляны клін, якім злучаюць бярвенні’. Гл. шыпуліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стульду́пка ‘расліна стрэлкі; настой з гэтай травы’ (паст., Сл. ПЗБ). Да стуліць (гл.) і дупа (гл.), бо настой расліны выкарыстоўваецца як сродак ад паносу. Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. stulidupka ‘расліна Capsella bursa pastoris; Sisymbrium sophia’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́льцы ‘бульбяныя перапечкі’ (шуміл., ігн., Сл. ПЗБ), ‘густая каша з гарохавай мукі, халодная, парэзаная на шматкі’ (Анім. дад.), ‘стоўчаная ў ступе халодная каша з бульбы’ (Гіл.). Рус. пск. сту́льцы ‘пячэнне з гарохавай мукі, слупкі; слупкі квашаніны’. Відаць, ад стульцы ‘брускі’, памянш. да стулы (гл.), параўн. яшчэ рус. стул ‘рэч, тавар, прыпас у выглядзе абрубка або кола’. Арэальнае ўтварэнне, гл. таксама рус. пск. стульца́, сту́льчик, стуле́чек ‘цвёрды, застылы кусочак’, гл. Лутавінава, Псковские говоры, Ленинград, 1979, 35–38, дзе дапускаецца роднасць з літ. stýgti ‘тырчаць, рабіцца цвёрдым’. У сувязі з гэтым нельга выключыць утварэнне ад стуліць (гл.), параўн. сту́льны ‘сціснуты, збіты, густы’ (Ласт.). Параўн. стыльцы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падця́ць, падатну, падатнеш, падатне; падатнём, падатняце; зак., што.

Разм.

1. Падагнуць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Паспрабаваў [Васіль] падцяць пад сябе параненую нагу і не змог. Востры боль укалоў у самае сэрца. Сачанка. Спалохаліся ваўкі смелай дзяўчыны, падцялі хвасты ды падаліся ў гушчар. Якімовіч. // Шчыльна стуліць, сціснуць губы. — Эт, гаворыш абы-што, — Сцёпа пакрыўджана падцяў губы. — Я да цябе з адкрытым сэрцам, а ты — смяешся... Курто.

2. Адсячы, падрэзаць. Для яблыні загад сухі і строгі: Сысці з дарогі. Тупы тапор падцяў яе пад корань. Бічэль-Загнетава.

•••

Падцяць хвост — тое, што і падціснуць хвост (гл. падціснуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поджа́тьI сов.

1. (ноги) падку́рчыць, мног. пападку́рчваць, падагну́ць, мног. пападгіна́ць; (хвост) падку́рчыць, мног. пападку́рчваць, падці́снуць, мног. пападціска́ць, падтулі́ць, мног., разг. пападту́льваць; (губы) сці́снуць, мног. пасціска́ць, стулі́ць, сцяць;

2. разг. прыці́снуць, мног. папрыціска́ць; см. поджима́ть;

поджа́ть хвост падтулі́ць хвост.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Звесці, шчыльна злучыць адно з другім. Самкнуць ножкі цыркуля.

2. перан. Злучыць у адно цэлае. Самкнулі шарэнгі Чырвонагвардзейцы. Глебка. // Акружыць, узяць у клешчы. Калі чужынцы свой самкнулі круг, Падняў з гранатаю руку мой друг, Магутны выбух страсянуў наўколле... А. Астапенка. Затое не забывалася тая цёмная ноч у сярэдзіне лета, калі вярталіся з бежанцаў: непадалёку ад Клінцоў немцы самкнулі клешчы, і ў акружэнні, разам з вайсковымі часцямі, апынуліся бежанская абозы. Чыгрынаў.

3. Заплюшчыць, стуліць (вочы, губы і пад.). А па ранку, ледзь самкнула Вочы стомлена дзяўчынка, Хтось устаў над ёй — пачула — З ціхім шэптам: — Сірацінка... Кірэенка.

•••

Не самкнуць вачэй — не спаць зусім.

Самкнуць рады — згуртавацца, аб’яднацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што. Падцягваючы канцы чаго‑н., завязаць, абвязаць тужэй. Падціснуць воз з сенам. □ Старшыня нейкім адмысловым жаночым рухам падціснула ражкі касынкі пад падбародкам і дакранулася да локця юнака. Даніленка. // Закруціць тужэй. Агледзеў [Міша станок].. знешне, гайкі падціснуў, замяніў пасы ад злектраматора на прывод, уключыў. Мыслівец.

2. што. Падцягнуць пад сябе ці прыціснуць да сябе. Калмаценькі сабачка падціснуў хвост і стрымгалоў кінуўся ў садовы бункер, дзе звычайна хавалася ўся сям’я падчас ваенных нягод. Лужанін. // Шчыльна стуліць, сціснуць губы. Жанчыны сурова падціснулі вусны. Даніленка.

3. перан. Разм. Трохі павялічыцца (пра мароз, холад). Была адліга, потым падціснуў мароз, лісце падмерзла і цяпер звінела, быццам зробленае з гучнай жоўтай фольгі. Савіцкі. / у безас. ужыв. Уначы неяк сыпанула сёння [снегам] ды лёгенькім марозцам падціснула. Шынклер.

•••

Падціснуць (падцяць) хвост — стаць больш сціплым, менш ганарыстым, фанабэрыстым. Балбатуны падціснулі хвасты. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)