тэнт, ‑а, М ‑нце, м.

Парусінавая стрэшка, пад якой хаваюцца ад сонца і дажджу. На карме пад тэнтам стаялі пасажыры і махалі рукамі тым, хто застаўся на прыстані. Жычка.

[Англ. tent.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пракла́дзінастрэшка над стогам’ (Мат. Гом.). Да пракласці < класці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адлі́ўстрэшка ўнізе франтона’ (Інстр. I), отливчики ’пад акном коса прыбітыя дошчачкі для аховы ад атмасферных ападкаў’ (П. С., 141) да ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парасо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для засцярогі ад дажджу або сонца ў выглядзе замацаванага на доўгай ручцы складнога каркаса, абцягнутага тканінай.

2. Стрэшка над чым-н.

3. Суквецце, у якога ўсе кветкі размешчаны ў адной плоскасці.

|| памянш. парасо́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. парасо́ністы, -ая, -ае і парасо́навы, -ая, -ае.

Парасоністая пальма.

Парасонавыя расліны (морква, пятрушка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абаро́г, абараг ’чатырохсхільная стрэшка для сена’ (Клім.), ст.-бел. оборогъ ’стог, сцірта’ (Гарб.), оборогъ ’сцірта’ (Нас. гіст.), обарогъ, оброгъ з 1557 (Булыка Запазыч.); укр. оборіг ’тс’, польск. bróg стрэшка на чатырох жэрдках для захоўвання сена, збожжа’, ст.-чэш. brah ’тс’. Згодна з найбольш пашыранай версіяй да берагчы (гл.). Параўн. Брукнер, 41; Слаўскі, 1, 44; Фасмер, 3, 106. Аднак лінгвагеаграфія сведчыць хутчэй аб запазычанні з германскай (с.-н.-ням. barg ’хлеў на слупах’). Гл. Буга, 3, 758. Менш верагодна генетычная агульнасць з германскім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстрэ́шак, прыстрэ́шша ’край даху, які навісае над чым-небудзь; падстрэшак’ (нараўл., ашм., іўеў., пух., ЛА, 4), ’часткі ганка’ (Інстр. 1). Да стрэшка, страха (гл.), параўн. дакладныя фармальныя адпаведнікі ў серб.-харв. прѝстрешак і славен. pristréšek ’навес; порцік, галерэя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парасо́н ’прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыяламі; стрэшка над чым-небудзь’ (ТСБМ). Праз польск. parasol ’тс’ з італ. parasole ’тс’ (para‑ ’абараняць’, sole ’сонца’) (Брукнер, 395). Канечнае ‑н, відаць, пад уплывам сонца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэнт ‘парусінавая стрэшка’ (ТСБМ). З рус. тент ‘тс’, новае запазычанне з англ. tent ‘навес, палатка’. Параўн., аднак, ст.-бел. tenda ‘занавеска’ (XVII ст., ГСБМ), запазычанае са старапольск. tenda ‘нацягнутая заслона’ (Булыка, Лекс. запазыч., 111), што з народнага лац. tenda ‘тс’ (Фасмер, 4, 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́ж, капі́ж ’каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх’ (ТСБМ; Некр.; драг. Нар. словаўтв.; ганц., шчуч., ст.-дар. Сл. паўн.-зах.); ’ледзяшы на стрэхах’ (петрык., Шатал.); ’ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сержп. Прымхі, Клім.), ’жолаб каля даху’ (Сцяшк.), ’месца пад страхою, куды сцякае вада або падаюць каплі са страхі’ (Яшк., Клім., Бір. Дзярж.; чэрв., дзярж., гродз., беласт. Сл. паўн.-зах.), ’стрэшка пад франтонам’ (В. В.), ’шчыт страхі’ (Бір. Дзярж.), ’стрэшка ў яме для бульбы’, ’коптар, з коптарам’ (Сцяц., зэльв.). Укр. капеж, капіж ’лядзяш’, рус. сіб. капеж ’капеж’, польск. kapież ’вадасцёк, рына’, серб.-харв. ка̑пеж (зборн.) ’кроплі’. Прасл. kapežъ, утворанае ад kapiti (каўзатыў ад kapati ’капаць’) і суфікса ‑еžь > ‑еж, параўн. бел. гібе́ж ’месца згібу нагі’, вале́ж ’павалены лес’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брыль, ‑я, м.

1. Тое, што і капялюш. Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы з гарадскімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. Колас.

2. Казырок шапкі. Паўлік адчуваў на сабе торбачку, доўгі брыль у шапцы хоць і закрываў твар ад высокага сонца, але затое на лбе ўсё больш з’яўлялася капелек поту. Сташэўскі. Слаўная гэта была шапка — з блішчастым лакіраваным брылём, са спружынаю ўсярэдзіне. Якімовіч. // перан. Стрэшка над уваходам. На другі дзень у двор бальніцы, Дзе ганак звешвае свой брыль, Пад’ехаў, стаў аўтамабіль. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)