стрэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пад. ў розных вымяральных прыборах.

С. барометра.

Секундная с.

2. Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі.

С. напрамку руху.

3. Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.

С. прычала.

4. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.

На чыгуначнай станцыі дзейнічаюць аўтаматычныя стрэлкі.

5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.

Стрэлкі нарцысаў.

|| памянш. стрэ́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. стрэ́лачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стралкава́цца, ‑куецца; незак.

Пускаць парасткі; ісці ў стрэлкі. Рэпа, рэдзька пры позневеснавой і чэрвеньскай сяўбе ў сухое надвор’е вельмі хутка стралкуюцца. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кло́пікі ’клапоўнік’ (Мат. Гом.), ’стрэлкі звычайныя, Сарsella Bursa pastoris’ (Дэмб. I, Кіс.). Гл. клапоўнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анама́лія, ‑і, ж.

Адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальнасць. Анамаліі ў развіцці арганізма.

•••

Магнітная анамалія — адхіленне магнітнай стрэлкі пад уплывам скрытых у зямлі мас жалеза.

[Грэч. anōmalia — няроўнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слізгата́, ‑ы, ДМ ‑гаце, ж.

Тое, што і слізгота. З учарашняй адлігі толькі і засталіся доўгія ледзяныя стрэлкі на стрэхах ды слізгата пад нагамі. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́лачнік, ‑а, м.

Рабочы, які пераводзіць стрэлкі на рэйкавым пуці.

•••

Стрэлачнік вінаваты (іран.) — ужываецца ў тых выпадках, калі ўсю адказнасць за няўдачу, катастрофу ўскладаюць на нізавога выканаўцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серыкістрэлкі звычайныя, Capsella bursa pastoris L.’ (Кіс.). Няясна. Відаць, паводле колеру (гл. серы). Параўн. украінскую назву гэтай жа расліны: сірыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашчапа́цца, ‑аецца; зак.

Раскалоцца на часткі, на шчэпкі. Палена пашчапалася. Дошка пашчапалася. □ Вось, вось, здаецца, шыбане пад адхон паравоз, пашчапаюцца колы на крыжавінах ці ў пух разляцяцца стрэлкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэвія́цыя, ‑і, ж.

1. Адхіленне стрэлкі компаса ад лініі магнітнага мерыдыяна пад уздзеяннем вялікіх мас жалеза.

2. Адхіленне (самалёта, судна, снарада, радыёхвалі і пад.) ад патрэбнага напрамку пад уплывам якіх‑н. прычын.

[Фр. déviation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блакітнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Светла-блакітнага колеру або з блакітным адценнем. А на маленькіх крыштальных лужынках увачавідкі паяўляліся танюсенькія, блакітнаватыя марозныя стрэлкі. Асіпенка. І зноў цягнецца за машынай шлейф пылу і слабы блакітнаваты дымок. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)