мандалі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам.

|| прым. мандалі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фартэпія́на, нескл., н.

Клавішны струнны музычны інструмент (раяль ці піяніна).

Іграць на ф.

|| прым. фартэпія́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клавесі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Даўнейшы клавішна-струнны шчыпковы музычны інструмент, папярэднік фартэпіяна.

|| прым. клавесі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

басэ́тля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Самы вялікі струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра; кантрабас.

|| прым. басэ́тлевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́тня, ‑і, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент.

[Польск. lutnia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́мра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам і трыма ці чатырма струнамі.

|| прым. до́мравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіта́ра, -ы, мн. -ы, -та́р, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з корпусам-рэзанатарам у выглядзе васьмёркі і доўгім грыфам.

|| прым. гіта́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабы́з і ко́быз, ‑а, м.

Казахскі струнны смычковы музычны інструмент.

[Цюрк. кобыз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарба́н, ‑а, м.

Струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры.

[Ад іт. tiorba.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клавесі́н, ‑а, м.

Даўнейшы клавішна-струнны шчыпковы музычны інструмент, папярэднік фартэпіяна.

[Фр. clavecin.]