Стры́жка ‘страказа’ (Жд. 1, ЛА, 1). Гл. стрыга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
попрыгу́нья скаку́ха, -хі ж.; круцёлка, -кі ж.; вярту́ха, -хі ж.; непасе́да, -ды ж.;
попрыгу́нья-стрекоза́ круцёлка-страказа́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зірка́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і зіркасты. Зіркатая сіняя страказа села на.. сцяблінку і ў той жа час пырхнула. Хомчанка. Абвёў [дзед Сапрон] усю грамаду не зусім зіркатымі вачамі, сказаў яшчэ: — Э-эх, многа чаго помню!.. Лёс такі наш. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пстры́шка ’страказа’ (валож., Жд. 1). Відаць, з пстрычка (гл.), параўн. іншую народную назву страказы — стрэлка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Пыры́ца, пырыця ’страказа’ (Сіг.), параўн. укр. лемк. пириця ’матылёк’. Відаць, утворана ад пырыць ’растапырваць (крылцы і пад.)’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пча́йка, варыянты пінетка, шайка, чайка ’страказа’ (брагін., Нар. словатв.; ЛА, 1). Няясна; параўн. пшчшіка ’пчала’ (воран., Шатал.)· Гл. таксама псайка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрыказа́ ‘конік, які скача і стракоча крыламі’ (Скарбы; віц., Жыв. НС). Да стры́каць, гл. страказа; параўн. стрыку́н ‘тс’ (віц., Жыв. НС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здрок ’авадзень’ (Сл. паўн.-зах., Янк. III), здрык ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус. зах. бранск. здрык ’страказа’. Бязафіксны назоўнік ад прэфіксальнага дзеяслова *з‑драчыць (гл. драчыць ’свярбець’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пстра́нга ’страказа’ (ашм., Сл. ПЗБ). Няясна, звяртае на сябе ўвагу адпаведнасць пстр‑, страк‑ (гл. папярэдняе слова), што перадае стракатасць або пырханне (гл. пстрыкаць і стрыкаць), фіналь нагадвае наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зы́каўка ’страказа’ (Мат. Маг.), зы́калка (Бяльк.). Рус. смал. зыкалка ’тс’. Ад зыкацца ’насіцца’ (гл.) з суфіксам ‑(а)‑лк‑а (‑алка > ‑аўка, як волк > воўк). Сцяцко, Афікс. наз., 51. Параўн. зык 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)