Старо́жка ‘памяшканне для стоража; невялікая хатка’ (ТСБМ, ТС), разм. ‘жанчына-стораж’ (ТСБМ). У першым значэнні з рус. сторо́жка ‘тс’, у другім — наватвор ад стораж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вахцёр, ‑а, м.

Старшы або дзяжурны стораж ва ўстанове, на заводзе. З заводскага двара выязджала нечая запозненая машына, вахцёр правяраў у шафёра пропуск. Скрыган.

[Ням. Wächter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́рня, ‑і, ж.

Разм.

1. Сход, сходка; зборышча. Зборня ўнялася і перайшла да звычайных разважанняў, жартаў, смеху і піскаў. Гартны.

2. Уст. Памяшканне, дзе адбываліся сходы грамады; зборная. На ганку перад зборняю спаткаў Лабановіча валасны стораж дзед Піліп. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лазе́бнікстораж, памагаты ў лазні’ (Др.-Падб), ст.-бел. лазебникъ ’уладальнік лазні’ (1490 г.). Запазычана са ст.-польск. laziebnik (Булыка, Запазыч., 184; Лекс. запазыч., 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

старо́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Памяшканне для стоража, невялікая хатка. Леснікова старожка, у якой жыў Дземідзёнах, у тыя дні была поўна раненых. Чыгрынаў.

2. Разм. Жанчына-стораж. [Лютынскі:] Старожка ідзе; я скажу, каб самавар паставіла. Крапіва. Тут мяне сустрэла наша школьная старожка цётка Аўдоля. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; незак.

Разм.

1. Выконваць абавязкі стоража. — Даўно старажуеш тут? — запытаў Лабановіч. — Да ўжо, мусіць, чацвёрты год, — адказаў стораж. Колас.

2. каго-што. Вартаваць каго‑, што‑н., пільнаваць каго‑, што‑н. «Прыпушчу, думаю, на часінку [пасвіцца каня], не канешне ж Лаўрэну цягнуцца тут, у яго вунь якія абшары старажаваць». Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кліку́н1 ’начны стораж, які павінен пераклікацца з іншымі старажамі’ (Нас., Гарб.), той, хто заклікае на панскую працу’ (Нас.), ’загоншчык на паляванні’ (Нар. сл., Бяльк.). Гл. клікаць.

Кліку́н2 ’адзін з відаў лебедзяў’ (ТСБМ). Да клікаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галкі́пер ’варатар’ (БРС). Рус. голки́пер, укр. голкі́пер. Бел. і ўкр. словы ўзяты з рус. мовы. У рус. мову гэта назва трапіла з англ. (англ. goalkeeper ’тс’: goal ’вароты; гол’, keep ’трымаць’, keeperстораж’) дзесьці ў канцы XIX — пачатку XX ст. Гл. Шанскі, 1, Г, 117–118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старажня́ ‘рыбалоўная снасць (рагулька з шнурам)’ (маг., Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1972, 4, 56), сторо́жня ‘стаўная вуда на шчупакоў’ (ТС, Нар. Гом.). Да старажыць ‘пільнаваць’, параўн. сто́рож ‘стаўная вуда на шчупакоў; нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе, які сігналізуе аб наяўнасці злоўленай рыбы’ (ТС). Гл. стораж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Невялікая, часцей драўляная пабудова для вартаўніка, паставога і інш. Сябры тым часам сквер мінулі, Налева ўгору павярнулі; Тут з будкі стораж іх спыняе: — Куды ідзяце? — сяброў пытае. Колас.

2. Збітае з дошак жыллё для сабакі. Юрка пастукаў у вароты. З будкі выскачыў і, рвучыся з ланцуга, кінуўся да весніц калматы ваўкадаў з ашчэранай пашчай. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)