со́ты², -ая, -ае.

1. гл. сто.

2. Які атрымліваецца пры дзяленні на сто.

Сотая частка.

3. у знач. наз. со́тая, -ай, ж. Сотая частка чаго-н.

Дзве сотыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гекта...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. сто, напр.: гектават, гектапаскаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста...

Першая састаўная частка складаных слоў якая адпавядае па значэнні слову «сто», напр.: стагадовы, стапрацэнтны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стаметро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

У спорце: дыстанцыя ў сто метраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стокра́тно нареч. сто разо́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбе́гчы сов. отбежа́ть;

а. на сто ме́траў — отбежа́ть на сто ме́тров

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крат / во сто, в ты́сячу крат у сто, у ты́сячу разо́ў (крат).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праплы́ць

‘праплыць што-небудзь (буёк, дыстанцыю, сто метраў) і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праплыву́ праплывё́м
2-я ас. праплыве́ш праплывяце́
3-я ас. праплыве́ праплыву́ць
Прошлы час
м. праплы́ў праплылі́
ж. праплыла́
н. праплыло́
Загадны лад
2-я ас. праплыві́ праплыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час праплы́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стокра́т нареч. сто разо́ў, стакро́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагаці́ць, -гачу́, -га́ціш, -га́ціць; -га́чаны; зак., што.

Пакрыць грэбляй што-н.

Н. сто метраў балоцістай дарогі.

|| незак. нага́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)