дзверына́, ‑ы, ж.

Абл. Створка дзвярэй. Марыля ля зямлянкі завіхаецца. Прыцягнула дзверыну, ладзіць. Савіцкі. [Яська] доўга абмацваў дзверыну, пакуль знайшоў на ёй клямку. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кватэ́рына ’дзвярная ці аконная створка’ (Нар. словатв.). Гл. кватэра2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шу́ла, -а і шуло́, -а́, мн. шу́лы, шул і шу́лаў, н.

1. Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым-н. вертыкальна.

Хата на шулах, без вуглоў.

2. Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот.

Навесіць вароты на шулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

створ, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі і пад.

С. футбольных варот.

2. Тое, што і створка.

3. Размяшчэнне двух прадметаў на адной лініі з вокам назіральніка, а таксама напрамак, вызначаны сумяшчэннем такіх прадметаў (спец.).

|| прым. ство́рны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́ртка ж.

1. (в окне) фо́ртка, фо́рточка;

2. (один из щитов дверей, окон) ство́рка, створ м.;

3. кали́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

створ м.

1. (створка) ство́рка, -кі ж.; палаві́нка, -кі ж.; (дверей, окон) фо́ртка, -кі ж.;

2. (прямая линия) спец. створ, род. ство́ру м.;

3. (место у реки, где производится измерение расхода воды) створ, род. ство́ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Во́рата1 во́рото ’завеса, пятля для варот’ (Шушк.). Гл. вароты. Адносна марфалагічнага афармлення параўн. чэш. дыял. vráto (н. р. адз. л.) ’створка варот’.

Во́рата2 ’памылка пры снаванні красён’ (Мат. Гом.). Да *вараціць, варочаць. У семантычных адносінах параўн. вобрацень ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скра́жкастворка ракавіны малюска’, ‘малюск’ (Ян.). Укр. палеск. скра́жка, скра́шка ‘тс’. Цьмянае слова; магчыма, ад гукапераймальнага скро́гаць (гл. скрэгаць) з суф. ‑j‑ і ‑k(a) і падаўжэннем галоснага ў назоўніку, з мяркуемым значэннем ‘тое, што скрэгае, храбусціць’. Магчыма, старажытнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фраму́га, ‑і, ДМ ‑музе, ж.

Верхняя створка акна ці дзвярэй. Будаўнікі зашклілі апошнія фрамугі новага корпуса. «Беларусь». Я ходу ў зямлянку, яна побач была. А медзведзяня малое шусь між ног са мною разам. Матка як убачыла, што дзіцяці няма, — як ламане дзверы тыя! Яны ў шчэпкі, а я неяк падскочыў, ды праз фрамугу, што над галавою. Карамазаў.

[Польск. framuga.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

створ, ‑у, м.

1. Частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі і пад. Створ футбольных варот.

2. Тое, што і створка.

3. Спец. Размяшчэнне двух прадметаў на адной лініі з вокам назіральніка, а таксама напрамак, вызначаны сумяшчэннем такіх прадметаў.

4. Спец. Навігацыйны арыенцір, апазнавальны знак для абазначэння суднаходнага шляху.

5. Спец. Участак ракі, на якім размяшчаюцца збудаванні гідравузла, што забяспечваюць пад’ём і спуск вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)