сайт, -а, мн. -ы, -аў, м.

Група старонак у сетцы Інтэрнэт, звязаных агульным імем, тэматыкай і сістэмай навігацыі.

Знайсці патрэбныя звесткі на сайце.

Стваральнік сайтаў.

|| прым. са́йтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

будаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Той, хто будуе (у 1 знач.), працуе на будаўніцтве.

Брыгада будаўнікоў.

2. перан., чаго. Тварэц, стваральнік.

Будаўнікі новага грамадства.

|| прым. будаўні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́ўтар, ‑а, м.

Стваральнік літаратурнага або іншага мастацкага твора, навуковай працы, праекта і пад. Аўтар рамана. Аўтар гіпотэзы. Аўтар сімфоніі.

[Лац. autor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бібле́йны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і біблейскі. А сам стваральнік уяўляецца асобай міфічнай і недасяжнай, накшталт барадатых біблейных прарокаў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тварэ́ц ’той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці’ (ТСБМ), ’творца, стварыцель’ (Ласт., Некр. і Байк.), тво́ріц ’творца, Бог’ (Бяльк.), ст.-бел. творе́ц ’тварэц, стваральнік’ (XV ст., КГС). Параўн. укр. тво́ре́ць ’тс’, рус. творе́ц ’тс’, стараж.-рус. творьць ’тс’, польск. tworzec, ст.-польск. twarzec ’тс’, в.-луж. twórс, н.-луж. tworc ’будаўнік’, ’творца (рэліг.)’, серб.-харв. tvórac ’творчая асоба, творца’, балг. творе́ц ’тс’, ’стваральнік, Гасподзь’, макед. творец ’тс’. Прасл. *tvorьcь — дэрыват ад *tvoriti, гл. тварыць1 (Шустар-Шэўц, 1565), рэлігійнае значэнне, хутчэй за ўсё, пад чэшскім уплывам, параўн. ст.-чэш. tvořitelстваральнік, Гасподзь’ (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 403), твары́цель ’тс’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зижди́тель книжн., уст. тварэ́ц, -рца́ м.; ствара́льнік, -ка м.; (основатель) заснава́льнік, -ка м.; (строитель) будаўні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

созда́тель

1. тварэ́ц, -рца́ м., ствара́льнік, -ка м.;

2. (бог) Бог, род. Бо́га м.; (при восклицании) Бо́жа;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фабрыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Капіталіст — уладальнік фабрыкі (у 1 знач.). Цар і царскія міністры, фабрыкант, банкір і пан Забіралі ўсё дачыста У рабочых і сялян. Грахоўскі.

2. перан.; чаго. Іран. Той, хто фабрыкуе што‑н.; стваральнік і распаўсюджвальнік чаго‑н. Фабрыкант маны і розных чутак.

[Лац. fabricans, fabricantis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паэт ’аўтар вершаваных твораў’ (ТСБМ). З рус. мовы (магчыма, у XX ст.), у якой слова поэт праз франц. poète ці ням. Poet паходзіць з лац. poēta < ст.-грэч. ποιητής ’вытворца, стваральнік, складальнік (вершаў)’. Аднак ст.-бел. поета, поэта ’паэт’ (1540) — праз ст.-польск. poeta з лац. poēta (Булыка, Лекс. запазыч., 159).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

будаўні́к, ‑а, м.

1. Той, хто будуе што‑н.; працуе на будаўніцтве. Брыгада будаўнікоў. □ Імчалі па шашы грузавікі. Узводзілі палац будаўнікі. Корбан. [Паўтарак:] Я перадам гэта пісьмо і ваша гарачае прывітанне будаўнікам Волга-Дона. Крапіва.

2. перан. Стваральнік, тварэц. Будаўнікі новага грамадства. Будаўнікі сацыялістычнай дзяржавы. □ Ты, моладзь, смела і магутна, Ты — волі лепшай будаўнік. Чарот. [Працаўнікі] памножаць славу рабочага класа нашай краіны, славу народа — будаўніка камунізма. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)