Ста́раснік ‘крывацвет, Lycopsis arvensis L.’ (Касп.), старасцнік ‘тс’ (Кіс.), ста́раснік ‘паўночнік, Knautia L.’ (Шат.), ‘скабіёза’ (Кіс.), старасце́н ‘расліна Senecio paluster DC.’ (Байк. і Некр.), ста́расцень ‘расліна Senecio vulgaris L.’, старына́ ‘тс’ (Кіс.). Параўн. укр. старина ‘тс’, рус. старина́ ‘тс’, польск. starzec, чэш. stareček, ст.-чэш. starček, славац. starček. Несумненна, звязана са стары (гл.); паводле Врубля (Term. bot., 42), гэта выклікана тым, што кветкі раслін вянуць ужо вясной. Уплыў лацінскай назвы выразіўся ў спецыялізацыі форм са значэннем ‘стары’ для абазначэння раслін Senecio L. Гл. таксама Мяркулава, Очерки, 98–99; ЕСУМ, 5, 397–398.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́жма (пісьма, пыжам, пожма, пу́ж. ма, ціжма, чыжам, сціжма, сіаапізьма, піжмак, пожня) * расліна Tanaceum balsamita L.’ (віц., маг., Кіс.; слуц., лельч., КЭС; Сл. ПЗБ; гродз., Сцяшк. Сл.; міёр., Жыв. сл.; ТСБМ; Бяльк.; ЛА, 1); піжма, пізмостарасцень якава, Senecio jacobaea L.’ (Кіс.). Укр. тіжлю, рус. тіжма ’Tanaceum vulgare’, рус. яшчэ ’крываўнік дабрародны, Achillea nobilis L.’, польск. piżmo, в.-луж. piżmo ’мускус’, piżmowe ziele, piżmowiec ’адокса мускусная’, мар. piżmo ’астра. Asler chinensis’, piżma ’васілёк, Centaurea cyanus’, чэш., славац. piżmo ’мускус’, харв. piżma ’піжма’, усе запазычаны з с.-в.-ням. bisem, ст.-в.-ням. bisam(o) ’мускус’ (Міклашыч, 248; Фасмер, 3, 259) < с.-лац. bisamum < ст.-яўр. basam ’бальзам’ < асір. bes(a) ’прыемны пах’, з якога праз ст.-грэч. βάλσαμον ’тс’ прыйшло суч. бальзам (Бязлай, 3, 45; Махэк₂, 453). Ст.-бел. пижмо ’мускус’ (XVI ст.) было запазычана са ст.-польск. piżmo, якое са ст.-чэш. pižmo ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 151), перанос назвы на Tanaceum vulgare звязана з тым, што лісты гэтай расліны замянялі карыцу і мускатны арэх (Мяркулава, Очерки, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свірэ́па1, свірэ́пка ‘пустазелле, палявая шматгадовая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі кветкамі, часцей за ўсё Barbarea vulgaris R. Br.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., ЛА, 1; Пятк. 1, ПСл, Растарг., Кіс.), свярэ́па ‘тс’ (Сл. ПЗБ), свырі́па ‘тс’ (Клім.), свіро́па ‘тс’ (ТС; ПСл; мазыр., Жыв. сл.), ‘рэдзька палявая, Raphanus raphanistrum L.’ (Кіс., Касп., Дэмб. 1), ‘гарчыца палявая, Brassica napus arvensis L.’ (Бейл.), свырі́па ‘варыва з лебяды’ (кобр., Нар. лекс.), свіры́пастарасцень, Senecio erucifolius L.’ (Меер Крыч.), свірэ́піца ‘пустазелле’ (Гарэц., Сл. ПЗБ). Рус. свире́па, свире́пка ‘абагульняючая назва цэлай групы крыжакветных раслін’, укр. свирі́па, польск. świerzop, świerzopa ‘тс’, чэш. svěřep, ‑a ‘пустазелле рода Branus i Fectuca і пад.’, серб.-харв. sverepek ‘расліны рода Fectuca, Aegilops’. Прасл. *svěrepъ/‑a ‘пустазелле’, субстантываваная форма прым. *sverěpъ ‘люты’, ‘дзікі, палявы’ (Мяркулава, Очерки, 75–78; Новое в рус. этим., 229); гл. свірэпы.

Свірэ́па2, ст.-бел. свирепа, сверепа ‘кабыла’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж свирепий ‘конскі’, свирепье стадо ‘табун’ (там жа). З ст.-польск. świerzepa ‘кабыла’ (Булыка, Лекс. запазыч., 143), што звязваюць з наступным словам (Фасмер, 3, 580). Зрэшты, запазычанне магло быць і ў адваротным кірунку, параўн. свірэп ‘неаб’езджаная кабыла’ са «Слоўніка менш зразумелых беларускіх слоў» В. Каратынскага (гл. Мальдзіс, І ажываюць спадчыны старонкі, Мн., 1994, 71). Паводле Мацкевіч і Грынавяцкене (ЖНС, 212), слова з першасным значэннем ‘маладая неаб’езджаная жаробка’ супрацьпастаўлялася кабыле і клячы як аб’езджаным і рабочым жывёлінам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)