соверша́ться

1. (происходить) адбыва́цца; (случаться) здара́цца;

2. (делаться) рабі́цца; учыня́цца; (осуществляться) здзяйсня́цца, ажыццяўля́цца; (сбываться) збыва́цца;

3. страд. рабі́цца; чыні́цца, учыня́цца; твары́цца, вытвара́цца, право́дзіцца; здзяйсня́цца, ажыццяўля́цца; выко́нвацца; вяршы́цца; заключа́цца; афармля́цца; спраўля́цца; адпраўля́цца; см. соверша́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устра́иваться

1. ула́джвацца; (налаживаться) нала́джвацца; (приходить в порядок) упарадко́ўвацца;

2. (располагаться) устро́йвацца, ула́джвацца; (приспосабливаться) прыла́джвацца;

3. (поступать на работу, занимать какое-л. положение) устро́йвацца, ула́джвацца;

4. страд. устро́йвацца, рабі́цца; майстрава́цца; прыстро́йвацца, прыла́джвацца; арганізо́ўвацца, нала́джвацца; спраўля́цца; учыня́цца; упарадко́ўвацца; ула́джвацца, уладко́ўвацца; см. устра́ивать 1—5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трая́н1 ‘адзінка вымярэння даўжыні = 3 сажні’ (ПСл), ‘бутля ў тры літры’ (Сцяшк.), троя́н ‘тры рады бульбы, паміж якімі нельга прайсці плугам’ (Выг.), ‘бутэлька ёмістасцю 0,75 л’ (Арх. Вяр.). Як і ўкр. троя́н ‘трое коней’, ‘бацька трох блізнят’, ‘від танца’, утвораны ад асновы троj‑ і суф. *‑ěnъ (< *trojь‑ěnъ), параўн. трайны́, рус. тройной, серб. тро̂јан, тро̂јни, славен. trôjen. Прасл. *trojь (пад уплывам *dvojь) развілося з і.-е. *trei̯ó‑ (ст.-інд. trayā‑, літ. trejì ‘тры, трое’), якое з’яўляецца зборным лічэбнікам з *tréi̯es ‘тры’ (Сной₂, 786). Сюды ж трайня́к ‘моцны пітны мёд’ (Нас.).

Трая́н2 старое ‘здагадлівы, здатны, выдатны чалавек’ (Ю. Віцьбіч, Плыве з-пад Святое Гары Нёман. Мінск, 1995, 22; тое ж Спадчына, 1991, 5, 42), сюды ж, магчыма, трыяньскі: на кыяньской горе, на трыяньской траве стоиць яблыня; на той яблыни зылотое гняздо, у том гняздзе зьмея‑царица Елена (Рам., 5, 180) — фрагмент замовы, які, хутчэй за ўсё, з’яўляецца рэмінісцэнцыяй рукапіснай «Аповесці аб Троі» (пач. XVI ст.), параўн. і ст.-бел. троянский з рукапісу XVII ст. «Траянская гісторыя», побач з трояновый, траяновый, апошняе суадносяць з імем рымскага імператара Траяна (Слова аб паходзе Ігаравым). Існуе некалькі версій паходжання адпаведных славянскіх слоў, гл. найбольш поўны агляд у Паўлік, Scando-Slavica, 38, 170–184. Калі прыняць у якасці зыходнага непацверджаны ўказаннем на канкрэтную крыніцу апелятыў, то найбольш верагоднай падаецца этымалогія Скока (3, 488), які на падставе формаў тыпу харв. trãjan ‘працяглы; моцны’, в.-луж. trać ‘працягвацца, трываць’ і інш. рэканструюе аснову прасл. *tra‑, суадносную з санскр. taratíспраўляцца’, trāyate, trate ‘абараняць’, гл. трываць. Што да УІ Трая́н (Бірыла, Бел. антр. 2, 414), параўн. рус. Троя́н, чэш. Troian (з 1184 г.), серб. Тро̀јан, харв. Trajan, макед. Тројан, якія, верагодна, абазначаюць боства ці міфалагічную істоту, то ў іх аснове можа ляжаць як адпаведны апелятыў (Скок, 3, 489), гістарычнае імя (Фасмер, 4, 107), так і лічэбнік *tri ў сімвалічна-міфічнай ці дыстрыбуцыйнай функцыі, параўн. серб. дыял. троја̀ним ‘прыводжу на свет, нараджаю тройню’ (СДЗб, 52, 395). Гл. Мартынаў, СБФ, 1989, 75; Карпенка, Зб. Супруну, 102; Цыхун, там жа, 274. Пра магчымыя іранскія ўплывы гл. Жураўлёў, Язык и миф, 625; Вопросы этнических культур в зеркале языка. М, 2002, 256.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убира́ться

1. (управляться) разг. упраўля́цца, спраўля́цца; упарадко́ўвацца;

убира́ться с хле́бом упраўля́цца (упарадко́ўвацца) са збо́жжам;

2. уст. (укладываться) укла́двацца; (умещаться) убіра́цца; умяшча́цца; (влезать) ула́зіць;

слова́ убира́ются в одну́ строку́ сло́вы ўмяшча́юцца (убіра́юцца) у адзі́н радо́к;

3. (украшаться) убіра́цца, прыбіра́цца;

го́род убира́лся к пра́зднику го́рад убіра́ўся (прыбіра́ўся) да свя́та;

4. (уходить, уезжать) разг. выбіра́цца;

убира́йтесь отсю́да! выбіра́йцеся адгэ́туль!;

убира́йтесь подобру́-поздоро́ву выбіра́йцеся паку́ль цэ́лыя;

5. страд. прыма́цца; забіра́цца; здыма́цца, скру́чвацца; падыма́цца, прыбіра́цца; убіра́цца; збіра́цца; склада́цца, скла́двацца; хава́цца; умяшча́цца; прыма́цца, устараня́цца; здыма́цца, зні́мацца; выдаля́цца, выганя́цца, праганя́цца; см. убира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фронт, ‑у, М ‑нце; мн. франты, ‑оў; м.

1. Строй салдат, войск. Выстраіць ва фронт. □ Перад фронтам кожнай з паасобных брыгад Баранавіцкага злучэння была зачытана радыёграма начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху. Брыль. // Спец. Размяшчэнне караблёў або самалётаў на лініі, перпендыкулярнай курсу іх руху. // перан. Пра што‑н., што цягнецца лініяй, паласой. Фронт таполяў пры дарозе.

2. Звернуты да непрыяцеля край баявога размяшчэння войск або асобнай вайсковай адзінкі. Фронт расцягнуты на пяць кіламетраў. □ У гэты час прыйшоў загад нам наступаць з тылу, а танкам і пяхоце — з фронту. Так меркавалася прарваць нямецкую абарону. Няхай. Ішлі байцы доўга і прайшлі, здавалася, нямала, лініі фронту ўсё яшчэ не адчувалася і ніхто пэўна не ведаў, дзе яна была, гэтая лінія. Кулакоўскі.

3. Месца, раён ваенных дзеянняў і размяшчэння войск у час вайны, у процілегласць тылу. Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак. Колас. [Пятро:] — Мы ляцелі за чарговай партыяй раненых. Вазілі раненых з фронту ў тыл. Мележ. Карыстаючыся часовым зацішшам на фронце, салдаты і малодшыя камандзіры штаба дывізіі праходзілі кожны дзень страявую падрыхтоўку. Машара. // Адзін з участкаў такога раёна. Паўднёвы фронт. Заходні фронт. // Дзеючая армія ў такім раёне. Вайна зацягвалася, і на фронт пачалі браць запасных. Рамановіч. // Ваенныя дзеянні ў такім раёне. Даўно ўжо франты адгрымелі, Ўзняліся да сонца дубы. Прыходзька.

4. Самае вялікае воінскае злучэнне ў ваенны час. У галоўным штабе фронту пастанавілі выбіць.. [белых] з пазіцый і пачаць адганяць. Чорны. Майстэрства вядзення вайны прасочваецца ў рамане [«Мінскі напрамак» І. Мележа] ва ўсіх яго звеннях — ад камандуючага фронтам да камандзіра аддзялення. Дзюбайла.

5. перан.; чаго. Месца, участак, на якім адначасова выконваецца некалькі працэсаў, работ. Фронт забудовы. □ Хлебаробы рэспублікі пашыраюць фронт сяўбы яравых. «Звязда». // чаго або які. Сфера, галіна якой‑н. дзяржаўнай, грамадскай і іншай дзейнасці. Працоўны фронт. Культурны фронт. // чаго або які. Аб’яднанне якіх‑н. грамадскіх сіл, якія ажыццяўляюць дасягненне якой‑н. мэты. Адзіны фронт прыхільнікаў міру. □ Ніканор даў сто рублёў у дапамогу жонкам і дзецям байцоў народнага фронту Іспаніі. Бядуля. Вы [камсамольцы] справамі мацуеце сваімі Сусветны фронт барацьбітоў за мір, І ганарыцца вамі ўся Радзіма. Танк.

6. У метэаралогіі — зона падзелу паміж рознымі паветранымі масамі. Сіноптык Мінскага бюро надвор’я.. вылучае на .. [карце] раёны, дзе прайшлі ападкі, дзе стаяла яснае бязвоблачнае надвор’е, дзе праходзяць атмасферныя франты, дзе ціск паветра паніжаецца або павышаецца ў параўнанні з папярэдняй картай. «Беларусь».

7. Спец. Пярэдняя частка чаго‑н. Фронт катла. Фронт абцаса.

•••

Адзіным фронтам — дружна, згуртавана.

На два франты — у двух напрамках (дзейнічаць).

На ўсіх франтах — усюды (паспяваць, спраўляцца).

Шырокім фронтам — шырока, з вялікім ахопам; скрозь.

[Ад лац. frons, frontis — лоб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)