◎ По́мні ’штаны’ (Сл. Брэс.). Да польск. spodnie ’тс’; відаць, адбыўся шэраг фанетычных змен: прыпадабненне сподні > спанні, як у спадніца > спанніца (ДАБМ), далей зноў распадабненне, але з іншым месцам утварэння помні > помні.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Іспо́дні ’ніжні’ (Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’ніжні, нацельны’ (Мат. Маг.). Рус. дыял. і уст. испо́дний ’ніжні, нацельны’. Ст.-слав. исподьн҄ь ’ніжні’, ст.-рус. исподнии ’ніжні, нацельны’. Прыметнік, вытворцы з суф. ‑ьнъ ад исподъ (гл. іспод). Гл. сподні.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ні́жні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца ўнізе; проціл. верхні. Ніжняя губа. □ Калі дагараў ужо ніжні паверх панскага палаца, атрад Сёмкі-матроса рушыў з двара. Лынькоў. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. Краўчанка.
2. Блізкі да вусця ракі. У ніжнім цячэнні [Дняпра] .. знаходзяцца славутыя дняпроўскія парогі. Курто.
3. Які надзяваюць непасрэдна на цела; сподні. Ніжняя кашуля.
4. Самы нізкі па тону (аб гуках). Ніжнія ноты.
•••
Ніжні чын гл. чын.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Спадні́ца, дыял. спані́ца, сподні́ца, ‘жаночае адзенне, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Шымк. Собр., Федар. 4, Ян., Сл. ПЗБ, ТС). Да сподні < спод (гл.) з суф. ‑іц(а). З іншымі суфіксамі: спо́дне ‘бялізна’ (Сл. Брэс.), спадняк ‘хатняя спадніца з порту’ (Інстр. 1), спо́днік ‘сподняя спадніца’ (Жд. 1, Сцяшк.). Параўн. ісподнік. Спадніца, лічачы па акцэнтуацыі, можа быць запазычаннем з польск. spódnica ‘тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ни́жний
1. ні́жні;
ни́жний эта́ж ні́жні паве́рх;
ни́жнее тече́ние ні́жняе цячэ́нне;
ни́жний чин уст. ні́жні чын;
2. (носимый под платьем) спо́дні;
ни́жнее бельё спо́дняя бялі́зна.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Спод ‘ніз, ніжняя частка чаго-небудзь; бок прадмета, процілеглы яго верху; дно чаго-небудзь; адваротны бок (тканіны, аркуша і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., ТС), ‘под печы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘падэшва’, ‘насціл’ (Сл. ПЗБ), ‘з-пад’ (ТС), ‘ніц, адваротны бок тканіны’ (Гарэц.), спо́дак ‘ніз’ (Нас.), сюды ж спо́дні ‘ніжні’ (Нас.), ‘ісподні, нацельны’ (Байк. і Некр.), сподо́ве ‘ніжні слой сена, саломы ў стагу, скірдзе’ (Сл. Брэс.). Укр. спід, спо́ду, рус. испо́д, стараж.-рус. исподъ, польск. spód, в.-луж. spod. З *jьzpodъ ад прасл. *jьz ‘з’ і *podъ (гл. под); Борысь, 570. Гл. іспод; сюды ж спо́дкі, спо́дка ‘вязаныя рукавіцы’ (Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.), гл. таксама ісподка, іспо́дні (дыял. спо́нні, спуо́дні).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)