Спас1 ‘Збавіцель; адна з назваў Хрыста’, ‘назва кожнага з трох асенніх царкоўных свят’ (ТСБМ), ‘Спас, свята 6/19 жніўня’ (Шат., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), Спас ‘імя аднаго са святых’ (Пятк. 2, Федар. 4), іспас ‘свята’ (Сержп. Прымхі), спасі́цель ‘тс ’ (Ян.), сюды ж спа́саўка ‘пост перад Спасам’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Скарбы, Ян., Сл. ПЗБ), ‘сорт груш (яблык), якія паспяваюць перад Спасам’ (ТСБМ), спа́соўка ‘тс’ (ТС), ‘двухтыднёвы прамежак часу перад і пасля Спаса’ (ТС), спасо́ўкі ‘восеньскія мухі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. Спас ‘Збавіцель, Хрыстос’. Укр. Спас ‘Збавіцель’, спа́сівка ‘пост у канцы лета’, ‘сорт яблык (груш)’, рус. Спас ‘Збавіцель, Хрыстос’, адкуль Спа́сов день, стараж.-рус. Съпасовъ дьнь (6 жніўня); таксама рус. Спас ‘свята (6/19 жніўня). Ад ст.-слав. съпасъ < съпасти ‘берагчы, ратаваць’, стараж.-рус. съпасти ‘выратаваць’ < прасл. *pasti ‘пасвіць; берагчы’; гл. Фасмер 3, 732), які адзначае тут кальку грэч. σωτήρ ‘Збавіцель’. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 366.

Спас2 ‘ратунак, выратаванне’ (Жд. 3, Ян., Шатал., ТС). Скарочана з спасе́нне (спасе́нье) (ТС, Нас., Шат., Гарэц.) ад спасці́ ‘выратаваць’ (Сл. ПЗБ), што праз царкоўнаславянскую з ст.-слав. съпасти. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піце́нне, піцепнё, піценье, ніцяным ’піццё, пітво’ (Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС). Архаізм, гл. ст.-слав. питание ’страва, пітво’, параўн. таксама ў замовах: Светы Спас, отжепі воро‑ бейка од нас, леціце па лозу, там вам піценье і едзенье.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спажа́ ‘Прачыстая (15/28 жніўня)’ (Нас.; мядз., Жыв. сл.; віл., паст., шальч., Сл. ПЗБ), ‘свята Спас’ (Др.-Падб.). Рус. спо́жка ‘назва двух памінальных свят Багародзіцы 15 жніўня і 8 верасня’. Скарачэнне госпожа ў значэнні ‘Багародзіца’, параўн. стараж.-рус. Госпожинъ день ‘Прачыстая’; гл. Фасмер, 3, 737. Параўн. спадар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спажы́нкі ‘Прачыстая’ (Нас.), Спажына́Спас (6/19 жніўня) (Сл. ПЗБ), спажы́наўка ‘спасаў пост’ (Касп.). Рус. зах., паўд. спожи́нки ‘пост перад Прачытай’. Паводле Фасмера (3, 737), з госпожинки ад госпожа ‘Багародзіца’ пад уплывам спожин ‘свята ўраджаю, жніво’. Збліжана з дажы́нкі ‘канец жніва, свята ўраджаю’, спажы́ць (Федар. 4), спожы́ць ‘выкарыстаць’ (ТС), спажываць ‘карыстацца’ (Сержп., Пятк. 2), параўн. няяснае спажываць ‘перажываць’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латы́р ’камень, уплецены лыкам у колца з лазовага дубца, які служыць грузілам да невадоў’ (Мял.). Укр. латир, олатіір ’янтар’, ц.-рус. алатырь ’камень, які Спас паклаў у падмурак Сіёнскага храма’, ’камень, каля якога ўпала Галубіная кніга’ (Бракгауз і Ефрон, Энц. сл., 9, 116–117), рус. арханг., валаг., арл., вяц. латырь, латыр, ёнаўск. латар, арл. бел латый камень, рус. ватарь‑камень, алатырь‑камень. Узыходзіць да іран. *al ätar‑ ’белы-гаручы’, параўн. рус. кальку (з іран.) бел‑горюч і частковую бел‑атор (Мартынаў, Балт. слав. исслед., 1980, 24–25). Роднаснае са словам ватрушка (< cvatra ’агонь’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зе́льна1 ’тлумна’, зялі́цца ’тлуміцца’ (бялын., Яўс.). Рус. перм., пск., тамб., арл. зе́льно ’вельмі, надта’. Зыходзячы з рус. значэння відаць, суадносіцца з *zělo ’вельмі’ (адкуль і прыслоўе дазела ’вельмі’ (Нас.) < *do zěla): прыметнік з суфіксам ‑ьn‑, прыслоўе, ад якога на ‑a, а таксама дзеяслоў на ‑i‑ti sę > ‑іцца. Прасл. zěl‑ (ст.-слав. ѕѣлъ, славен. zelô, ст.-чэш. zielo ’вельмі’) да і.-е. кораня *gʼhoilo‑ ’моцны, вясёлы, жвавы’ (Покарны, 1, 452): літ. gailùs ’злосны, востры’, лат. gails ’юрлівы’, ст.-в.-ням. geil ’тс’ і інш. Фасмер, 2, 92; Шанскі, 2, З, 85; Львоў, ДС ИЯ, 8, 88–100; Траўтман, 75.

Зе́льна2, зельна свята, зелнаспас’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. Matka Boska Zielna ’назва каталіцкага свята 15 жніўня’, відаць, крыніца бел. слова (і злучэння). Адпаведная праваслаўная назва — Прачыста < прѣчистая, аспожка (гл.) > спожка. Параўн. Грынблат, Белор., 257. Польск. уст. zielny ад ziele ’зелле’, гл. зелле з прыметнікавым суф. ‑n‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)