радня́ны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з радна. На нагах [у хлапчукоў] смешна варушыліся радняныя нагавіцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаваро́тны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Непаваротлівы. Непаваротная жаба смешна заварушыла кароценькімі лапкамі, уцякаючы далей ад агню. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мура́ш, ‑а, м.

Абл. Мурашка. Соку нацякло ўжо .. Чырвоны мураш прыпаў да бярозавіку, смешна варушыў вусікамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаро́х, -у, Міо́се, м.

Расліна сямейства бабовых з насеннем у стручках, а таксама само круглае насенне гэтай расліны.

Нашчыпаць гароху.

|| памянш.-ласк. гаро́шак, -шку, м. Зялёны г.

|| прым. гаро́хавы, -ая, -ае.

Гарохавы вянок — адмова ў каханні.

Пудзіла гарохавае (разм., неадабр.) — пра смешна ці безгустоўна адзетага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смех, -у, м.

Кароткія характэрныя парывістыя гукі, што ствараюцца кароткімі выдыхальнымі рухамі, як праяўленне весялосці, радасці, задаволенасці, а таксама злараднасці, насмешкі і іншых пачуццяў.

Здаровы дзіцячы с.

Падарваць жываты са смеху.

Без смеху — сур’ёзна.

Не да смеху — няма прычыны смяяцца, весяліцца.

Смех бярэ — хочацца смяяцца.

Смеху вартасмешна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэ́гты адз. л. няма ’гучны смех’ (Янк.). Славацк. rehot ’рогат; іржанне’, польск. rechot ’кваканне; рогат’, чэш. řeht ’тс’. Параўн. яшчэ укр. выраз реготы беруть ’вельмі смешна’. Бязафікснае ўтварэнне ад рэхтаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падстрэ́шнік, ‑а, м.

Тое, што і падстрэшша. То раптам лезла [зіма] за падстрэшнік Або узбіралася на дах, А потым гушкалася смешна На электрычных правадах. Дукса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

япру́к, ‑а, м.

Разм. Кабан. Япрук заможны, лапавухі. Спацыраваў паміж платамі І смешна ўскідваў кумпякамі. Колас. Дзікі япрук рые зямлю ў глухіх закутках. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарбаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца гарбатым. Цень то выпростваўся, большаў, то смешна гарбацеў, перарываўся, калі я ступаў у якую-небудзь калдобіну ці разору. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляхотнасмешна’ (лід., Сцяшк. Сл.). Паланізм. Параўн. польск. łachotać ’ласкатаць’, у Міцкевіча — łachotliwość, усх.-польск. łachtać ’тс’, якія маюць устаўны экспрэсіўны гук ‑ch‑ замест ‑sk‑: польск. łechtaćст.-польск. łesktać ’тс’, pluchotaćpłuskotać ’плёскаць, плюхаць’ (Слаўскі, 4, 408). Пачатковае ля‑ замест ла‑ абумоўлена экспрэсіўнасцю. Да ласката́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)