ла́сы, -ая, -ае.

1. Вельмі смачны.

Л. кусок.

2. на што і да чаго. Які мае асаблівую цягу да чаго-н.; прагны; які выражае ахвоту, захапленне.

Л. да смятаны.

Паглядаць ласа (прысл.). Л. як кот на каўбасы (прымаўка). Л. на чужыя прыпасы (прымаўка).

|| наз. ла́сасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лаха́рдзік ’ласункі’ (Касп.), светлаг. ла́харды ’тс’ (Мат. Гом.), лахардзікі ’прысмакі’ (Мат. Маг.), бялын. ла́хырдзік ’пачастунак’, ла́хырдзіцца ’ласавацца’, ла́хырдна ’прыемна, смачна’, ла́хырднік ’ласун’, ла́хырдніца ’ласуха’, ла́хырднысмачны’ (Яўс.). Германізм, пашыраны, відаць, праз ідыш. Параўн. ням. lecker ’апетытны, смачны’, Leckerhaftigkeit ’цяга да пачастункаў’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́комый

1. (вкусный) сма́чны; (привлекательный) прына́дны; (соблазнительный) спаку́слівы;

ла́комый кусо́к прям., перен. сма́чны кава́лак;

2. (падкий) ла́сы (на што і да чаго);

ла́ком до сла́дкого ла́сы на сало́дкае (да сало́дкага).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлебапёк, ‑а, м.

Уст. Тое, што і пекар. Устане рана хлебапёк, Адчуе смачны пах, І пойдзе жытні свежы хлеб з румянцам на шчаках. Агняцвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смако́тны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Смачны. На стале, у густым воблаку пары — белая, сопкая бульба. Яна разварылася так, што, здаецца, вось-вось рассыплецца на смакотныя кавалкі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліха́рдзікі (мн.) ’смажонкі’ (барыс., Жд. 2). Германізм. Параўн. ням. lecker ’апетытны, смачны’. Магчыма, запазычана праз ідыш. Гл. таксама лахардзікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пая́дзістысмачны’ (свісл., Сцяшк. Сл.) паводле ўтварэння можна параўнаць з літ. pavalgùs ’які шмат есць’. Да па‑ і е́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сыро́кI в разн. знач. сыро́к, -рка́ м.;

вани́льный сыро́к вані́льны сыро́к;

вку́сный сыро́к сма́чны сыро́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак., што.

1. Вычысціць, пачысціць усё, многае. Перачысціць усю зброю. □ Памылі падлогу, перачысцілі пасуду і нават згатавалі смачны абед. Якімовіч.

2. Вычысціць, пачысціць нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасціла́, ‑ы, ж.

Кандытарскі выраб, прыгатаваны збіваннем фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і яечнымі бялкамі. Мы пілі чай з варэннем, прыгатаваным з нейкіх чырвоных ягад, елі пасцілу, пілі смачны квас. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)