вы́славіць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.

Уславіць, выхваліць. Выславіць Радзіму ў песнях. Выславіць дасягненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абнясла́віць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.

Распаўсюдзіць дрэнную пагалоску, чуткі, нядобрую славу пра каго‑, што‑н.; зганьбіць. Абняславіць чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блаславі́ць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак.

Тое, што і благаславіць. Ксёндз паклаў ..[Балеславу] рукі на галаву і блаславіў яго. Чорны. Радзіма мяне блаславіла на вернасць І мінскім барам, і крамлёўскай сцяне. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляле́біць ’песціць, даглядаць’ (Бяльк.). Да ляле́яць (гл.). Зычны ‑б‑ замест ‑й, відаць, пад уплывам польск. uwielbić ’горача любіць’, ’пакланяцца’ ці бел.вяле́біць (параўн. ст.-бел. велбити, вельбитиславіць, праслаўляць’, ’велічаць, узвялічваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рассла́віць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Моцна расхваліць, надзяліць каго‑, што‑н. славай; уславіць. Расславіць подзвігі герояў.

2. Распусціць чуткі, плёткі пра каго‑, што‑н. Расславіць жанчыну на ўвесь раён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віншава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак., каго.

Вітаць, славіць каго‑н. з выпадку радаснай падзеі, знамянальнай даты і пад. Віншаваць са святам. Віншаваць з перамогай. □ — Віншуем вас, Ахрэм Іванавіч, з днём нараджэння, — працягнуў яму руку калгасны брыгадзір. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юбіле́й, ‑ю, м.

Гадавіна дзейнасці каго‑н. або існавання чаго‑н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю. Юбілей вучонага. 900‑гадовы юбілей Мінска. □ Мой край юбілей адзначае І славіць здабыткі свае. Астрэйка. // Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.

[Ад лац. jubilaeus annus — юбілейны год.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абелі́ск, ‑а, м.

Помнік у гонар якой‑н. падзеі або на ўшанаванне чыёй‑н. памяці ў выглядзе высокага, звычайна кантовага, слупа, звужанага уверсе. Справы мужных славіць родны Мінск, Вольны, шумны, светлы і зялёны, І на Круглай плошчы абеліск У вякі ўздымае іх імёны. Калачынскі.

[Грэч. obeliskos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жрэц ’свяшчэннаслужыцель язычніцкай рэлігіі’. Рус. жрец, укр. жрець, чэш.рус.Голуб-Копечны, 447), славац. žrec, серб.-харв. жре̑црус.Скок, 3, 685), славен. žréc, балг., макед. жрец ’тс’. Ст.-слав. жьрьць ’тс’. Ст.-рус. жрецъ ’тс’. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 297), ст.-рус. запазычана са ст.-слав. Фасмер (2, 63) не выключае, відаць, захавання ўсх.-слав. слова, бо прыводзіць і ст.-рус. дзеяслоў жьру, жерети, ад якога (як і ст.-слав.) утворана з дапамогай суфікса ‑ьць і слова жьрьць. Той жа корань у рус. жертва. Прасл. *žьrǫ, *žrьti далі ст.-слав. жьрѫ, жръти ’прыносіць ахвяру’. Параўн. ст.-прус. girtweiславіць’, літ. gìrti ’хваліць’, лат. dzir̃t(ies) ’пахваляцца’, ст.-інд. gṛṇā́tiславіць, спяваць’. І.‑е. *g​uer(ə)‑ ’уздымаць голас, хваліць’ (Тапароў, E–H, 247–249; Покарны, 1, 478). БЕР, 1, 554; Траўтман, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віншаваць ’вітаць, славіць каго-небудзь з выпадку знамянальнай даты ці радаснай падзеі’ (БРС, КТС, Шпіл., Мал., Гарэц., Касп., Нас.), ст.-бел. виншовати ’жадаць’ (з XVI ст.). Укр. віншувати, вінчувати, польск. winszować ’віншаваць, выказваць пажаданні’, уст. ’жадаць што-небудзь каму-небудзь’; ’прасіць’. Бел. лексема запазычана з польск. winszować (< с.-в.-ням. wünschen) (Булыка, Запазыч., 64; Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 54; Карскі, Белорусы, 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)