смётыватьII несов. (сено, солому и т. п.) склада́ць, скла́дваць; скіда́ць, скі́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бамбардзірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. каго-што. Абстрэльваць з гармат або скідваць з самалёта бомбы на каго-, што-н.

Б. праціўніка.

2. перан., каго (што) чым. Настойліва турбаваць каго-н. лістамі, просьбамі і інш. (разм.).

Б. пісьмамі.

|| наз. бамбардзіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. бамбардзіро́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скі́дзіны ‘амецце’ (пін., Шатал.), скы́дыны толькі мн. л. ‘адходы пры прасяванні зерня, якія застаюцца зверху’ (драг., Выг.). Да скідваць з суф. ‑ін‑, параўн. скі́дываць ‘часаць лён’. Гл. кідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліня́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́е; незак.

1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць.

Тканіна ліняе на сонцы.

2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё покрыва (пра жывёл, птушак).

Зайцы ліняюць.

|| зак. вы́ліняць, -яе, зліня́ць, -я́е (да 1 знач.) і паліня́ць, -я́е.

|| наз. ліня́нне, -я, н. і лі́нька, -і, ДМ -ньцы, ж. (да 2 знач.).

Веснавая л. пушных звяроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліня́ць, ‑яе; незак.

1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць. Гэта тканіна вельмі ліняе. // перан. Разм. Страчваць сілу, выразнасць, яркасць; блякнуць. Пачынаю чытаць [свой рукапіс] і тут жа кляну сябе за няўмельства. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.

2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак). Каля берага плавае пер’е і пух. — Качкі ліняюць, — гаворыць егер. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рытату́йня, рытату́йнасць, рыстату́йня, рыстату́йнасць ’дурнота’ (Янк. Мат.), рытату́йна, рыстату́йна ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), рытату́йный, рыстату́йный ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), руск. дыял. ритату́ешник ’клоун, камедыянт’, ритату́й ’камедыянт’, ’дурань, прыдурак’, ритату́йчик ’кукла’. Магчыма, экспрэснае ўтварэнне ад ратату́й ’французскае блюда’. З іншага боку параўн. чэш. řítiti seскідваць’, ’абрушвацца’, ’абвальвацца’, серб.-харв. ри̏таты се ’брыкацца’, ’біць заднімі нагамі’ (пра каня), балг. ри́там, ры́там ’брыкаць’, ’лягаць’, ’піхаць’, якое да прасл. *rjutiti, rutiti ’брыкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ску́чивать несов.

1. (собирать в кучу) зграба́ць (скіда́ць, скі́дваць, зго́ртваць, ссо́ўваць) у ку́чу (у ку́чы);

2. (помещать на небольшом пространстве, в тесноте) ску́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́рыць ’гнаць’: сонца шчэ вісока, а ён ужо авечкі пурыць дадому (дзярж., Нар. сл.), пурыць ’гнаць хутка’ (Шат.), рус. дыял. пу́рить ’кідаць, закідваць, скідваць; мачыцца’, серб.-харв. пу́рити ’пячы, смажыць; дуць’, чэш. puřiti se ’надувацца’ і пад. Да прасл. *puriti ’пячы, грэць’, што генетычна звязана з аднойз індаеўрапейцах назваў агню, звычайна захаванай у славян у доўгай ступені *руг‑ (гл. пырнік2 і пад.), выступае таксама ў прыставачных утварэннях тыпу рус. дыял. опу́риться ’надарвацца; стаміцца, перанапрэгчыся’ і пад., гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 309.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скідаць, скідваць, звальваць, змахваць, сыпаць, ссыпаць, страсаць, атрасаць, абіваць; зварочваць (разм.); раняць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бамбардзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Абстрэльваць з артылерыйскіх гармат або скідваць з самалёта бомбы на каго‑, што‑н. Немцы бамбардзіравалі з паветра ўвесь гэты куток на ўсю яго разлегласць. Чорны. // Удараць аб паверхню чаго‑н. (пра часцінкі разнастайных рэчываў). З абабітай бляшанымі лістамі камеры, дзе адліўкі ачышчаліся шротам, які бамбардзіраваў іх, паволі выпаўзалі дэталі, падвешаныя на круках. Карпаў. Малыя часцінкі, зараджаныя за доўгі час вандравання ў космасе вялікай энергіяй, бамбардзіравалі корпус карабля, разбіваючыся аб яго і пакідаючы свае сляды. Шыцік.

2. перан. Разм. Тое, што і бамбіць (у 2 знач.). Два гады .. [Насця] бамбардзіравала здзіўленага Васіля супярэчлівымі лістамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)