ля́панне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. ляпаць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. [Наталлю Пятроўну] раптам пачало раздражняць выццё ветру, ляпанне аканіц і манатонны нудны скрып за акном. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чмы́ханне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. чмыхаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У гэты момант за акном пачуўся скрып намерзлых палазоў і задаволенае чмыханне каня, які прабег доўгую дарогу і нарэшце пачуў стайню. Хацкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́рап (нарой) ’дробны, пушысты снег, які скрыпіць пад палазамі’ (Нас.), на́раплівы: наропливая дорога ’дарога, пакрытая такім снегам’ (там жа). Да гукапераймальнага poni, што перадае скрып снегу, гл. карын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыпе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыпець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы галасы і рыпенне варот, на двор выбег Лёнька. Гамолка. Пад рыпенне гордых мачтаў Расслухаў я ў марскім гуле Калыскі скрып і голас матчын. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калёсны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калёс, прызначаны для іх. Калёсны скрып. Калёсная мазь. // Заняты вырабам калёс. Калёсны цэх. Калёсны майстар. // Прыгодны для язды на калёсах, пракладзены калёсамі (пра дарогу, шлях). Вузкая калёсная дарога ўецца праз малады калгасны сад. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́калень ’птушка вераценік’ (Інстр. 2, Ласт.). Да сукаць, сукала, гл. матывацыйную сувязь іншай назвы з верацяно. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнай мутацыйнага паходжання (перадае скрып матавіла). Неверагодна збліжэнне з кал у Фасмера (3, 798). Гл. Антропаў, Назв. птиц, 368.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рымкаць ’паскрыпваць’ (Крывіч, 12, 1926, 109), рымець, рымчэць ’працягла скрыпець (пра дзверы, вароты)’ (Крывіч, 12, 1926, 109), ры́мка ’першая тонкая струна ў скрыпцы’ (Мядзв.; Крывіч, 12, 1926, 109), рымст ’аднаразовы скрып’: чую, ажно вароты — рымст, рымст, — нехта паціхоньку іх адчыняе (Крывіч, 12, 1926, 109). Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.

1. Утвараць скрыпучыя гукі; рыпець. Падлога скрыпіць. □ Хісталіся, гнуліся і скрыпелі сосны. В. Вольскі. Суха скрыпіць снег пад нагамі. Пянкрат. Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі. Бядуля. // чым. Рабіць скрып чым‑н. Афіцэр скрыпеў новымі бліскучымі жорсткімі рамянямі. Мележ. Бок балеў так, што Вісарыён скрыпеў зубамі, абмацваючы яго. Самуйлёнак. // Утвараць рэзкі гук, падобны на скрып (пра птушак). Пад ваколіцай голасна кукавалі зязюлі, паблізу, у травяністых нізоўях, скрыпелі дзеркачы. Кірэйчык. // Разм. Гаварыць рэзкім, скрыпучым голасам; бурчаць. [Жанчыны] паклікалі афіцыянтку да сябе і доўга, нудна скрыпелі на яе, дакараючы. Брыль.

2. Разм. Жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы. Хворы яшчэ скрыпіць. / у перан. ужыв. Работа не ішла, а скрыпела. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праскрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Утварыць скрып, скрыпучыя гукі. Дзверы праскрыпелі. □ Віктар ад злосці аж праскрыпеў зубамі. Гаўрылкін. // Праехаць, прайсці са скрыпам. Апранутыя ў зялёныя шынялі з шырокімі хлясцікамі, .. [пагранічнікі] гучна праскрыпелі тупаносымі рыжымі ботамі. Бажко. // што і без дап. Сказаць што‑н. скрыпучым голасам. — Э-э-х, Марыя Паўлаўна, — не прамовіў, а неяк праскрыпеў Шаройка. Шамякін.

2. Скрыпець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нары́пскрып саней пры вялікім снезе’ (в. Калядкі, Суччына, ЭШ), нарыпень ’скрыпучы мароз’ (ТС), укр. нарепень ’снег, які скрыпіць пад нагамі ад вялікага марозу’, рус. на́ры‑ пень ’шум, скрып ад санных палазоў’, на́репь, на́репень ’абледзянелы снег, галалёдзіца’. Да рыпець ’скрыпець’, рыпнуць ’скрыпнуць’, параўн. на рыпу ’са скрыпам (пра абутак)’ (Растарг.), рыпоцень ’моцны, пякучы мароз’: Рыпоцень, як едзеш саньмі, то усё рыпіць (ТС); не выключана, што першапачаткова магло быць звязана з прасл. *ripnęti ’ступіць’, параўн. прастамоўе рвануцца ’зварухнуцца, сысці з месца’, рус. рип! ’выклічнік, які перадае гук крокаў’, балг. рипна ’скочыць, падскочыць’, макед. рипне ’скочыць’, польск. rypnąć ’ступаць, таптаць’ і асабліва дыял. narypnąt ’наступіць’: narypnol me na nogę (Варш. сл.), чэш. vyrypovat ’хутка крочыць’, што у сваю чаргу, відаць, гукапераймальнага характару, насуперак Трубачову (гл. Фасмер, 3, 530); дапушчэнне такога развіцця семантыкі магло б вытлумачыць спецыфічнае значэнне паўночнарускага слова, дакладным семантычным адпаведнікам якога з’яўляецца рус. сіб. наступ ’скарынка лёду на паверхні снегу, шарпак’ (= рус. наст).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)