жгут жгут, род. жгута́ м., скру́так, -тка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папі́русавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і папірусны. Папірусавы скрутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перга́мент, -у, М -нце, м.

1. Пісчы матэрыял з цялячай скуры, якім карысталіся да вынаходства паперы, а таксама рукапіс на такім матэрыяле.

2. Папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.

|| прым. перга́ментны, -ая, -ае.

П. скрутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рол, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Цыліндр, вал у механізмах.

2. Цыліндрычны скрутак з лістоў або суцэльнай паласы якога-н. матэрыялу.

Р. паперы.

|| прым. ро́левы, -ая, -ае і ро́льны, -ая, -ае.

Ролевая або рольная папера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ха, -і, ДМ па́се, мн. -і, пах, ж.

Унутраная частка плечавога выгібу.

Несці скрутак пад пахай.

Узяць што-н. пад паху або пад пахі.

Лахі пад пахі (разм.) — узяўшы самае неабходнае, хутчэй выбірацца адкуль-н.

|| прым. па́хавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́ра, ‑ы, ж.

У яўрэяў — першая частка бібліі, Пяцікніжжа Майсеева, а таксама пергаментны скрутак з гэтым тэкстам, які захоўваецца ў сінагозе.

[Стараж.-яўр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верч, вярча, м.

Абл. Скрутак чаго‑н. (дроту, кабелю, вяроўкі, луцця). У калгасным свірне ляжалі белыя і мядзяныя бухты дроту, чорныя вярчы тоўстага кабелю. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свёрток

1. (трубка) скру́так, -тка м.;

2. (пакет) паке́т, -та м., паку́нак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарцёж, ‑цяжа, м.

Умоўнае, выкананае паводле пэўных правіл, графічнае адлюстраванне чаго‑н. (збудавання, дэталі, агрэгата і пад.). Крэмень разгарнуў скрутак ватмана. Гэта быў чарцёж новага блока. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Верч, ве́рчикскрутак вычасанага льну ці канапель’ (Уладз.), верчскрутак лыка’ (Шат.), мсцісл. ’лазовы скрутак, запечаны ў цесце’ (Рам., 8); ’скрутак’ (Жд., 2, Мат. Гом.), верч, верчыкскрутак лазы, дроту, кабелю і г. д.’ (КТС, Шатал.); ’пшанічны хлеб, па-асобаму выпечаны і аздоблены, каравай’, верчык ’баранак’ (Растарг.). Укр. ве́рчикскрутак чаго-небудзь, ’плецены баранак’, іншыя паралелі адрозніваюцца семантычна; параўн. с.-рус. верчь, верча ’від прадзення, калі прадуць не верацяном, а закручваюць ніткі рукамі’, дан. верьч ’скручаныя адходы льну’, серб. вр̏ч ’гліняны збан, кухаль’. Узыходзіць да vьrt‑jь < vьrteti (Рудніцкі, 367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)