Скасу́рыцца ‘паглядзець коса’ (Барад.), скасы́руваць ‘крыўдаваць; пляткарыць’, скасы́рны ‘незычлівы, нядобразычлівы’ (Ян.), сюды ж скусорьщца ‘коса глядзець на каго-небудзь’ (Шымк. Собр.). Да скоса, коса (гл. касы) з суфіксальным нарашчэннем ‑ур‑/‑ыр‑, параўн. касаву́рыць (гл.), дзе перад суфіксам з’яўляецца прыстаўное ‑в‑, прыставачнае ўтварэнне скасаву́рыцца ‘скасіцца, паглядзець скоса’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.), ‘скасіць вочы; злавацца’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коси́тьсяI несов.

1. (наклоняться набок) касі́цца; (кривиться) крыві́цца;

2. (искоса смотреть) касаву́рыцца, ско́са (скры́ва) пазіра́ць (глядзе́ць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скасаву́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Паглядзець скоса, скрыва. Генерал.. крыху скасавурыўся, калі я дастаў з чамадана бутэльку віна, але нічога не сказаў. Корбан. Певень скасавурыўся і круглым чырвоным вокам з цікаўнасцю глядзеў з-пад лаўкі. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.

Разм. Злосна папракаць. А прыходзіў хто-небудзь да Валі, старэйшыя сёстры скоса паглядалі і дапікалі яе: навошта павяла поўны пакой, глядзі, колькі пяску панеслі, вечна з табою спакою няма. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслуга́ч, ‑а, м.

Разм. пагард. Той, хто прыслужваецца перад кім‑н. Фашысцкі прыслугач грэбліва паморшчыўся і, пакінуўшы Сашу ў спакоі, папярэдзіў: — Не ўздумайце марудзіць! Шамякін. Пры з’яўленні .. [паліцаяў] гул заціхаў, людзі скоса і непрыязна пазіралі на бязлітасных гітлераўскіх прыслугачоў. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапля́к, ‑а, м.

Разм.

1. Саплівае дзіця.

2. Пагард. Дзіця, малы. [Пецька:] — Даўлянуў бы, здаецца, ды шкада сапляка — малы, дурны... Масарэнка. // Вельмі малады, няўмелы, нявопытны чалавек; малакасос. [Андрэй:] — Зірнуў я гэта скоса на вартавога, ат, сапляк нейкі, ды яшчэ з ліхтаром чырвоным. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпаню́к, ‑а, м.

Разм. Блазан, блазнюк; малакасос. Пасажыры скоса пазіралі на мяне. Нехта нават цыкнуў: — Што ты ўсё круцішся, шпанюк! Таўхаля захацеў? Шыловіч. З усіх бакоў неслася: — Нягодніка Шпанюкі! — Таго вялікага!.. Вялікага трымай! Сцёпка здагадаўся, што і Шупік уцякае. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́кась-на́кась ‘зігзагам’ (калінк., З нар. сл.). Рус. арл. си́кось‑ на́кось ‘крыва (надзець што-небудзь, шыць што-небудзь). Другую частку спалучэнняў Фасмер (3, 23) разглядае як на касой (але, магчыма, тут было на косъ, дзе кось ‘уласцівасць касога; адхіл’). Першая частка рыфмоўкі, магчыма, ад ско́са ‘скрыва’, параўн. рус. искось ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ске́рыць: скі́рыты зу́бы ‘абы-чаго смяяцца’, скі́рыцца ‘тс’ (кам., З нар. сл.). Варыянтнае ўтварэнне да шчэ́рыць зубы, гл. шчэрыць, параўн. таксама шке́рыць ‘усміхацца, шчэрыць зубы’ (гл.). Паводле Векслера (Гіст., 92), skʼ у пачатку слова з’явілася ў паўднёварускіх гаворках у выніку змены спалучэння scʼ, што паходзіць з першапачатковага sk (прасл. < *skoair‑) параўн. макед. церн се ‘касавурыцца, пазіраць скоса’, чэш. ceriti zuby ‘скаліць зубы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

покоси́ться сов.

1. (посмотреть искоса) пакасі́цца, скасі́цца, разг. скасаву́рыцца, ско́са (скры́ва) зірну́ць (гля́нуць, паглядзе́ць);

2. (стать косым) пакасі́цца, скасі́цца; (стать кривым) пакрыві́цца, скрыві́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)