окочене́ть сов.

1. (замёрзнуть) адубе́ць, скарчане́ць, скале́ць;

2. (застыть — о трупе) скарчане́ць;

3. перен. (стать неподвижным) змярцве́ць, заняме́ць, зняме́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аледзяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Тое, што і абледзянець.

2. Зрабіцца халодным, як лёд; змерзнуць, адубець, скарчанець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарчэ́цьскарчанець’ (Шат.). Да корч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрэ́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Змерзнуць, скарчанець. Пеця распальваў [яловыя лапкі] сам; у нас скрэплі рукі і былі што граблі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задубене́ть, задубе́ть сов., прост.

1. задубе́ць;

2. (закоченеть) здубе́ць, адубе́ць, скарчане́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Пагусяне́ць, пагусцецьскарчанець’ (Мат. Гом.), погусе‑ нець ’зрабіцца падобным на гусіную скуру (ад холаду)’ (Сл. ПЗБ). Да гусінькгусь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пагра́бець, паграбіты ’адубець (пра пальцы)’ (Сл. Брэс.), погрибець, погрибнуць ’тс’ (ТС), пограбітэ ’зрабіцца маларухомым ад холаду’ (Нар. лекс., брэсц.). З польск. pograbieć ’адубець, скарчанець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Застыць, скарчанець (пра труп, часткі мёртвага цела). [Ракуцька:] — Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнулі яго [немца] ногі і апруцянелі навек. Чорны.

2. Страціць адчувальнасць; анямець, адубець. Цела проста апруцянела і страціла здольнасць што-небудзь успрымаць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апруцяне́ць ’адубець, скарчанець’ (БРС), ’здохнуць, памерці’ (Янк. Мат., Інстр. III), апруця́ць, апруцяне́ць (Янк. Мат.). Выключна беларускае. Утворана па прэфіксальна-суфіксальнай мадэлі ад прыметніка са значэннем ’стаць такім (цвёрдым), як прут’, параўн. адубець, акалець; ледзянець, дзеравянець. Магчыма, эвфемістычная метатэза з атрупянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засты́ць, -ы́ну, -ы́неш, -ы́не; -ы́ў, -ы́ла; -ы́нь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загусцець, стаць цвёрдым ад холаду, ахалоджвання.

Лой застыў.

Смала застыла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ваду: ператварыцца ў лёд (разм.).

Рачулка застыла.

3. Моцна змерзнуць (разм.).

З. на марозе.

Рукі застылі.

4. Пра труп: стаць халодным, скарчанець.

5. перан. Замерці (у 1 знач.), стаць нерухомым.

З. на месцы ад здзіўлення.

|| незак. застыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. застыва́нне, -я, н. (паводле 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)