дрымо́тны, ‑ая, ‑ае.
Агорнуты дрымотай; санлівы, паўсонны. Дрымотны стан. □ У вёсцы было ціха, паўзмрочна, і адусюль веяла дрымотным спакоем. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
губа́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З вялікімі тоўстымі губамі. Дома быў толькі адзін санлівы губаты хлопец, які ляжаў на ложку ў пінжаку і ботах. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахарашы́цца, ‑рашуся, ‑рошышся, ‑рошыцца; зак.
Разм. Тое, што і абхарашыцца. Шпакі, паснедаўшы у полі, Пад скрып санлівы жураўля І перадражняць цябе ўволю, І ахарошацца здаля. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрымо́тна,
1. Прысл. да дрымотны.
2. безас. у знач. вык. Пра дрымотны, санлівы стан. У невялікім фальварку пана Казіміра Рэклайціса не толькі ціха, але нават дрымота, сонна. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асалаве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў расслабленым; санлівы, атупелы. Асалавелы выгляд. Асалавелыя вочы. □ Іван і ўраднік надзяваюць шапкі, бяруць пад ручкі асалавелага старшыню і, хістаючыся, вядуць яго з хаты. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аспа́ласць ’санлівасць, вяласць, неахайнасць’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.), аспала, аспалы (Нас.). Укр. оспалий, оспалість, польск. ospały, ospałość, чэш. ospalý, ospalost, славац. ospalý, ospalosť, паморск. u̯ospałi ’санлівы, вялы’, ’санлівасць, вяласць’. Ст.-бел. оспалый ’санлівы, вялы’ (з 1593 — Булыка, Запазыч., 231, дзе таксама: оспалость, оспальство, оспальца, оспале; параўн. Гіст. лекс., 96). Унутраная форма слова ясная: аспаласць і інш. утворана ад аспалы, якое ў сваю чаргу — дзеепрыметнік ад дзеяслова *аспаць. Паколькі, аднак, такі дзеяслоў у беларускай мове не фіксуецца, не без падстаў оспалый разглядаецца як паланізм. Але і ў польскай мове не зафіксаваны такі дзеяслоў. Між тым у старачэшскай ён быў вядомы (пач. XV ст.). Таму, магчыма, што крыніцай дзеепрыметніка для польскай была чэшская мова, адкуль слова магло трапіць у беларускую непасрэдна або праз польскае ці ўкраінскае пасрэдніцтва. Назоўнік утварыўся на беларускай глебе ці быў таксама запазычаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сонны, санлівы, санлявы, заспаны, дрымотны; вялы (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
пра́ўнук, ‑а, м.
1. Сын унука ці ўнучкі. [Бобрык:] — Я яшчэ дужы, хоць ужо семдзесят шосты закругляецца і ўнукаў дзесяткі з два маю, і праўнукаў больш за дзесятак, але за спіны іхнія хавацца не стану. Дуброўскі.
2. звычайна мн. (пра́ўнукі, ‑аў). Патомкі. — Дык от цяпер і ты і твае дзеці, а за імі — унукі з праўнукамі будуць ведаць, хто такі быў Гогаль. Пальчэўскі. Продка адвечную думу Праўнук санлівы пачуе. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лень 1 ’лянота’ (брасл., Сл. паўн.-зах., Бяльк.), укр. лінь, рус. лень, польск. leń, ст.-чэш. lén, léň, славац. lieň, славен. lęn, балг. ленʼ, ст.-слав. лѣнь. Прасл. lěnь — назоўнік адцягненага значэння, утвораны ад lěnъ > ляны́ (гл.). Сюды ж лянівы(й), ляньлівый (як санлівы) ’схільны да ляноты, павольны’ (ТСБМ, Бяльк., БРС), лянівасць ’лянота’ (ТСБМ), ляніўства ’гультайства’ (Нас.).
Лень 2 ’гультай’ (ігн., пін., Сл. паўн.-зах.), укр. лінь, рус. лень, ст.-рус. лѣнь ’гультаяваты’, польск. leń, ст.-чэш. léň, серб.-харв. lȇnj. Прасл. lěn‑jь (Слаўскі, 4, 159). Да ляны́ (гл.).
Лень 3 ’рыба лін, Tinca vulgaris’ (гарадоц., Нар. лекс.). Укр. лень ’тс’, рус. лень ’лінь’ і інш. рыбы: Cyprinus linca, Hucho taimen, Salmo trutta. Да лін(ь) (гл.). Чаргаванне lě‑/li‑ гл. у слове леніва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)