адгрыме́ць, ‑міць; зак.
1. Перастаць грымець (пра гром). Адгрымела ноччу навальніца, Птушак пазванчэлі галасы, І пяюць на сто ладоў сініцы — Пэўна, упіліся ад расы. Панчанка. Дождж прамачыў наскрозь Лясныя нетры. Гром адгрымеў. Чуваць быў толькі звон. Свірка. // Скончыць грымець (пра што‑н. гучнае). Адгрымеў развітальны салют з вінтовак. Лынькоў.
2. перан. Прайсці, закончыцца (пра што‑н. буйнае, шумнае). Адгрымела слава. □ Змоўклі бітвы. Развеяўся дым. Адгрымелі часы баявыя. Броўка. Вайна адгрымела. Салют Уславіў шляхі перамогі. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамо́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да перамогі. Пераможны гімн. Пераможны салют. Пераможны поступ. // Які закончыўся перамогай, нясе перамогу. Пераможны фінал. □ Ідзіце ў пераможны бой За справядлівы мір, за волю! Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсалютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Аддаць салют. Адсалютаваць пераможцам. Адсалютаваць эскадры караблёў. □ Поезд адышоў, і на пероне застаўся толькі начальнік станцыі, які, адсалютаваўшы апошняму кандуктару, нейкі час глядзеў услед апошняму вагону. Пестрак. Шыковіч павярнуўся, адсалютаваў рукой. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каму-чаму.
Аддаць (аддаваць) салют. З франтоў ішлі добрыя весткі, недзе амаль штодня салютавала Масква. Марціновіч. / у вобразным ужыв. Мора пырскамі гневу свайму салютуе. Чорны. Паравозу на раз’ездзе салютуюць семафоры. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыдлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Ручная прылада для капання; металічная лапата. Мы ўзяліся за работу: я рыдлёўкай выкопваў бульбу, а Ганка падбірала яе. М. Стральцоў. Бясшумна кідалі рыдлёўкі зямлю, Тужліва гучаў У прасторы салют. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Залп ’адначасовы выстрал’. Як і ўкр., балг. у XX ст. з рус. залп, дзе з канца XVII ст. у форме залб, а з 1720‑х гадоў у форме залп з ням. (Біржакова, Очерки, 120–121). Ням. Salve ’салют’ з XVI ст. < франц. < лац. salvē ’віншую! будзь здаровы!’ Дудэн, Herkunftswörterbuch, 585; Фасмер, 2, 76–77; Шанскі, 2, З, 44; БЕР, 1, 595; Блох-Вартбург, 563.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прагрукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак.
Разм. Тое, што і прагрукатаць. І выплыў сам жалобны спеў Над жудасцю пакут. І тры разы прагрукацеў Па мёртваму салют. Броўка. Прагрукацеў міма маняўровы паравоз, цягнучы за сабою цыстэрны. Васілёнак. Вазок прагрукацеў праз усю вуліцу, спыніўся ля крайняй хаты. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.
1. Нябеснае цела, якое верціцца вакол Сонца і свеціцца адбітым сонечным святлом. Людзі шушукаліся, глядзелі на машыніста з такой зацікаўленасцю, нібы ён сапраўды істота іншай планеты. Бядуля. // Кніжн. Зямля, зямны шар. І «Аўрора», агнём скалонуўшы планету, аддавала салют маладосці сусвету. А. Вольскі.
2. перан. Разм. уст. Тое, што і планіда (у 1 знач.). [Сцяпан:] — Можа, у мяне планета такая. Асіпенка.
[Лац. planeta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азары́ць, ‑рыць; зак., што.
1. Асвяціць, зрабіць бачным. Салют азарыў горад. Святло ад лямпы азарыла твар. □ Маланка яркая на міг кароткі Юнацкі азарыла сілуэт. Гаўрусёў.
2. Зрабіць вясёлым, ажыўленым. Сэрца ласкай азарыць. □ Ты спляці з вясковых кветак Радасці узоры, У цябе ж такія вочы, Што душу азораць. Русак.
3. Нечакана праясніць свядомасць, розум (пра думку, здагадку). У поцемках яго [іспанца] душы Затлела іскра спачування, Якая ўспыхнула на міг І розум азарыла думкай. Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развіта́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да развітання; звязаны з развітаннем. Развітальныя словы. □ Андрэй узышоў на сярэднюю гару і спыніўся, развітальным поглядам абводзячы дарагія прасторы зямлі. Колас. Сярожу і Стася пахавалі ў той вёсцы, дзе была першая брыгадная застава, і ротай далі развітальны салют. Брыль. Час раз’ездаў настаў... Што ні вечар даўжэй Развітальныя вальсы, што вечар цішэй Развітальныя шэпты засмучаных пар. Куляшоў. // Наладжаны з прычыны развітання, ад’езду каго‑н. Развітальны вечар. □ Перад ад’ездам спецыяльна для .. [хлопцаў] Зіновій Цімафеевіч напаліў лазню, а Паліна Антонаўка прыгатавала развітальную вячэру. Нядзведскі.
•••
Развітальны акорд гл. акорд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)