мяце́ж, мяцяжу, м.

Стыхійнае ўзброенае паўстанне. Народны мяцеж. Салдацкі мяцеж. // Узброенае паўстанне ў выніку змовы супроць існуючай улады. Контррэвалюцыйны мяцеж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́йстра, ‑ы, ж.

Дарожная торба, заплечны мяшок. [Ганна] механічна збірала кайстру Дудку, той збіраўся некуды ў дарогу. Лынькоў. Калі з вайны вярнуўся бацька, Разбінтаваны ў лазарэце, Дастаў ён з кайстры хлеб салдацкі І па акрайцу выдаў дзецям. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бамбардзі́р, ‑а, м.

1. У рускай дарэвалюцыйнай арміі — салдацкі чын у артылерыйскіх часцях.

2. Жук сямейства жужаляў, які пры самаабароне мае здольнасць выкідваць з свайго цела едкую вадкасць.

3. Разм. Ігрок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі і пад.).

[Ням. Bombardier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бушла́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Суконная матроская куртка. Думамі кожны сваімі заняты Пра даўняе гора, пра блізкае свята, Толькі мужчыну, што ў флоцкім бушлаце, Не пазнае пасівелая маці. Грахоўскі. // Салдацкая куртка на ваце. Паношаны салдацкі бушлат ледзь не трашчаў на яго крутых плячах. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сая́н ’шарсцяная даматканая спадніца’ (Касп.), ’шарсцяная спадніца з каснікамі, андарак’ (Бяльк., Малч., Сл. ПЗБ), ’шарсцяная спадніца з купленай тканіны’ (Малч.), ’верхняя світка з чырвонага сукна, лепшая адзежа’ (Мядзв.), ’зімовая шарсцяная спадніца’ (Тарн.), ’спадніца, сарафан’ (Пал., ДАБМ, камент., 933; віц., магіл., Шн. 1), ’спадніца з ільняной тканіны’ (Нік., Оч.), ’тонкае сукно’ (Гарэц.), ’паўсукно’ (Сл. ПЗБ), ’палатно з воўны’ (Інстр. 1), сая́н, сая́к ’суконная спадніца’ (Мат. Гом.). Рус. цвяр., смал. сая́н ’сарафан з даматканай фарбаванай тканіны, расхінны сарафан’, курск. ’высокая спадніца з падцяжкамі’. Запазычана праз польск. sajan ’плашч’ (ст.-польск. sajan ’кароткі салдацкі кафтан’) з італ. saione, ’грубая шарсцяная фуфайка’ < saio ’простая фуфайка, салдацкая куртка’ < лац. sagumсалдацкі плашч’, кельцкага паходжання (Мацэнаўэр, 302, Брукнер, 479; Фасмер, 3, 567). Ст.-бел. саянъ, соянъ (XVI ст.) са ст.-польск., гл. Булыка, Лекс. запазыч., 109. Літ. sajõnas, sejõnas, sijõnas ’спадніца, летняя жаночая вопратка’ паходзяць з усходнеславянскіх моў, гл. Скарджус, Slav., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кацяло́к, -лка́ м., в разн. знач. котело́к;

салда́цкі к. — солда́тский котело́к;

фе́травы к. — фе́тровый котело́к;

к. ва́рыць — (у каго) котело́к ва́рит (у кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тры́зніцца, ‑ніцца; незак.

Здавацца, уяўляцца; вярзціся. [Пранук:] — Адчапіся! Відаць, не выспалася як след, дык табе [Палашка] і трызніцца нешта ўваччу. Лынькоў. [Курту] трызніцца, што ён зусім і не цывільны, а салдат, што на ім не чорны ў белую палоску гарнітур, а мышынага колеру з вузкімі пагончыкамі на плячах салдацкі мундзір. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў асобай ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай палавіны 19 ст.). Буланцоў паводзіў з кантаністаў, з парыяў, вучаных на медныя грошы, з тых, ніжэй за каго на ўсіх абшарах Расійскай імперыі былі толькі вайсковыя пасяленцы ды яшчэ паншчынныя мужыкі ў вельмі дрэнных паноў. Караткевіч.

[Ад ням. Kantonist — навабранец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэадалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Геадэзічны інструмент, які выкарыстоўваецца для вымярэння на мясцовасці гарызантальных і вертыкальных вуглоў. Перастаўляючы тэадаліт з месца на месца, .. [Васіль], як фатограф, нагінаўся над сваім апаратам, глядзеў у манакуляр, нешта запісваў у свой блакнот. Дуброўскі. Дзялілі на дваіх Салдацкі хлеб, З тэадалітам і сталёвай лентай Вымерваючы казахстанскі стэп. Аўрамчык. / у вобразным ужыв. Першую сцежку прасеклі, І па імшарах пакрочыў З намі, як чапля балотная, Тэадаліт. Танк.

[Грэч. theaomai — разглядаю і dilochos — доўгі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кацяло́к, ‑лка, м.

1. Памянш. да кацёл; невялікі кацёл. Вечарамі загараліся вогнішчы, засынаючы іскрамі зорнае неба, у кацялках булькаў чай і ў змроку плыла то гарэзная, то ціхая і задуменная песня. Грахоўскі. // Невялікая металічная пасудзіна з дужкай і глыбокай накрыўкай, у якой вараць страву ў палявых умовах і з якой ядуць. Салдацкі кацялок.

2. Цвёрды мужчынскі капялюш з акруглым верхам і вузкімі палямі. Перад пачаткам канцэрта з’явіўся сівабароды чалавек у кацялку, чорным .. гарнітуры. Лужанін.

3. Разм. пагард. Галава. Кацялок варыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)