по́льска-саве́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́льска-саве́цкі по́льска-саве́цкая по́льска-саве́цкае по́льска-саве́цкія
Р. по́льска-саве́цкага по́льска-саве́цкай
по́льска-саве́цкае
по́льска-саве́цкага по́льска-саве́цкіх
Д. по́льска-саве́цкаму по́льска-саве́цкай по́льска-саве́цкаму по́льска-саве́цкім
В. по́льска-саве́цкі (неадуш.)
по́льска-саве́цкага (адуш.)
по́льска-саве́цкую по́льска-саве́цкае по́льска-саве́цкія (неадуш.)
по́льска-саве́цкіх (адуш.)
Т. по́льска-саве́цкім по́льска-саве́цкай
по́льска-саве́цкаю
по́льска-саве́цкім по́льска-саве́цкімі
М. по́льска-саве́цкім по́льска-саве́цкай по́льска-саве́цкім по́льска-саве́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

раска́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да расказаць.

2. перан. Сведчыць пра што‑н., выяўляць што‑н. Ёсць [у Славы] крыху экспанатаў, якія расказваюць пра барацьбу за Савецкую ўладу і калектывізацыю. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завядзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Звычай, традыцыя. Завядзёнка такая была ў горадзе: амаль усе маладыя людзі выходзілі гуляць на Савецкую вуліцу. Сабаленка. Леў Раманавіч запрасіў Сяльчонка ў хату. Марына сустрэла іх, па даўняй завядзёнцы, нізкім паклонам. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубо́к, ‑бка, м.

1. мн. зубкі, ‑бак. Памянш. да зуб (у 1 знач.).

2. мн. зубкі, ‑оў. Долька ў галоўцы часнаку. Зубок часнаку.

•••

На зубок — дакладна, дасканала (вывучыць, ведаць і пад.). Савецкую і партыйную работу ў мірных умовах Галай ведаў на зубок. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́жны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца мужнасцю. Арлы маладыя, Я вас пазнаю, бясстрашных і мужных У грозным баю. Колас. Няхай грыміць па белым свеце слава Пра шчасце мірнае, пра Новы год, Пра родную савецкую дзяржаву, Пра мужны і нязломны наш народ. Астрэйка. // Які выражае мужнасць, сілу. Мужны твар. □ Простыя, задушэўныя і шчырыя радкі, поўныя смутку і жальбы, змяніліся мужнымі і гнеўнымі словамі, у якіх бурліла нянавісць да прыгнятальнікаў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., каго-што.

1. Даць жыццё каму‑н. шляхам родаў. У хутарской адзіноце Галена нарадзіла сына. Чорны.

2. перан. Даць пачатак чаму‑н., стварыць што‑н., быць прычынай з’яўлення чаго‑н. Рэвалюцыя нарадзіла Савецкую краіну. □ Гэта была незабыўная да смерці крыўда, яна нарадзіла глыбокую злосць. Быкаў. Цяпер.. [Славік] добра разумеў, што толькі вера ў сур’ёзнасць яго прызнання можа нарадзіць у Машы гэтакія ж пачуцці. Шамякін.

•••

У чым маці нарадзіла гл. маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвясці́ць, ‑вяшчу, ‑весціш, ‑весціць; зак., што.

1. Давесці да ўсеагульнага ведама. Абвясціць парадак дня. Абвясціць падзяку. Абвясціць прыгавор.

2. Афіцыйным актам устанавіць што‑н., заявіць аб пачатку якога‑н. дзеяння, становішча. Абвясціць вайну. Абвясціць мабілізацыю. Абвясціць падпіску на газеты. Абвясціць сход адкрытым. // кім-чым. Афіцыйна прызнаць каго, што кім‑, чым‑н. Абвясціць сябе мабілізаваным на што-небудзь. Абвясціць вар’ятам. □ Савет рабочых дэпутатаў 3 снежня абвясціў сябе органам улады. «Полымя».

3. Урачыста аб’явіць, абнародаваць. Абвясціць Савецкую ўладу. Абвясціць рэспубліку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязло́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога нельга перамагчы, знішчыць; вельмі моцны. Няхай грыміць па белым свеце слава Пра шчасце мірнае, пра Новы год, Пра родную савецкую дзяржаву, Пра мужны і нязломны наш народ. Астрэйка. Ішлі мы ў маршах агнявых Нязломнай грознай сілай. Хведаровіч.

2. перан. Стойкі, цвёрды ў перакананнях, намерах і пад. Фучык сціснуў карандаш да болю, Ён маўчыць, нязломны камуніст. Ляпёшкін. // Які выражае цвёрдасць, стойкасць. Нязломная вера. □ [Вольга:] — А пра Буралома я табе дам знаць. Гэта — правакатар. Такое маё нязломнае перакананне. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чаго з інф. або са злучн. «каб».

1. Хацець што‑н. ажыццявіць, зрабіць, займець. Крылаў жадала б .. [Агата] на гэты час, каб пераляцець раптам к сыну. Мурашка. Спаткаўся з роднаю зямлёй, жадаю шчырым сэрцам роднай: каб больш не знацца нам з вайной, каб больш не знаць вайны ніводнай! Дубоўка.

2. каму-чаму. Зычыць, выказваць якія‑н. пажаданні. Жадаць людзям дабра. Жадаць дзецям добра вучыцца. □ [Страмілін:] Ну жадаю вам жыць у згодзе і любві ды збудаваць моцную савецкую сям’ю. Крапіва. — Жадаю вам, браткі, удачы. — Іван Іванавіч паціснуў прадубленую, як падэшва, дзедаву далонь і маленькую Сашкаву руку. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шальмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

1. каго. Разм. Ганьбаваць, знеслаўляць (звычайна не маючы дастатковых падстаў для гэтага). [Туляга:] Калі я, напрыклад, скажу, што ведаю аднаго такога двурушніка... [Левановіч:] У чым жа справа? Вы можаце ведаць такога. [Туляга:] Што ён ілжэвучоны, абманвае партыю і савецкую грамадскасць, што ён шальмуе чэсных работнікаў. Крапіва. [Антон:] — За што вы шальмуеце дачку, сваце? — заступіўся за нявестку свёкар. Пальчэўскі.

2. Разм. Весці сябе несумленна ў якой‑н. справе; хітрыць, падманваць. [Жанна:] — Добра ведаеш ты [Адам], што Фадзей Сысоевіч шальмуе з нарадамі, так падганяе ў канцы месяца, каб кожнаму майстру выходзілі прэміяльныя. Мыслівец.

3. Гіст. Падвяргаць шальмаванню (у 2 знач.).

[Ад ням. Schelmen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)