зяме́льны земе́льный;
з. ўча́стак — земе́льный уча́сток;
~ная рэфо́рма — земе́льная рефо́рма;
~ная рэ́нта — земе́льная ре́нта
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грашо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да грошай, выражаецца ў грашах. Грашовыя знакі. Грашовы даход. Грашовая рэформа.
2. Які служыць для захоўвання грошай. Грашовая скрынка.
3. Які мае многа грошай; багаты. Грашовы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калянда́р, -лендара́ м., в разн. знач. календа́рь;
насто́льны к. — насто́льный календа́рь;
рэфо́рма ~лендара́ — рефо́рма календаря́;
к. паго́ды — календа́рь пого́ды;
Грыгарыя́нскі к. — Григориа́нский календа́рь;
Юлія́нскі к. — Юлиа́нский календа́рь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пакро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Пачаць крочыць, пайсці куды‑н. Скруціўшы па цыгарцы, браты павольна пакрочылі да штаба. Кавалёў. Дачакаўшыся канца ўрока, Іван выйшаў на вуліцу. Пастаяўшы крыху, пакрочыў да хаты. Шахавец. Каб не ісці вуліцай, дзе можна было сустрэцца з нямецкімі патрулямі,.. [Гонка] знарок звярнула з дарогі і пакрочыла полем, потым агародамі. Сіняўскі.
2. перан. Пачаць развівацца ў якім‑н. кірунку. У чацвёртым годзе пяцігодкі [гаспадарчая] рэформа пакрочыць далей. «Звязда».
3. Крочыць некаторы час. Пакрочыць гадзіну па цэхах завода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
преобразова́ние ср.
1. (действие) пераўтварэ́нне, -ння ср.; перабудо́ва, -вы ж., перабудава́нне, -ння ср.; неоконч. перабудо́ўванне, -ння ср.; см. преобразова́ть;
2. (коренное изменение) пераўтварэ́нне, -ння ср.; (перестройка) перабудо́ва, -вы ж.; (реформа) рэфо́рма, -мы ж.;
преобразова́ние о́бщества пераўтварэ́нне (перабудо́ва) грама́дства;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калянда́р, календара, м.
1. Даведачнае выданне ў выглядзе кнігі, брашуры ці асобных лістоў друкаванага матэрыялу, якое змяшчае паслядоўны пералік дзён, тыдняў і месяцаў года з абазначэннем памятных і святочных дат, звычайна з тэкстам. Насценны каляндар. Адрыўны каляндар. // Спецыяльнае даведачнае выданне, у якім у храналагічным парадку даюцца звесткі з той або іншай галіны жыцця, ведаў. Каляндар прыроды. Каляндар школьніка. Каляндар жанчыны.
2. Сістэма лічэння дзён у годзе. Рэформа календара.
3. Размеркаванне па днях, месяцах асобных відаў дзейнасці. Вытворчы каляндар. Каляндар спаборніцтваў.
•••
Грыгарыянскі каляндар — сістэма летазлічэння, уведзеная ў 1582 г. пры папе Грыгорыі XIII замест юліянскага календара, або т. зв. старога стылю.
Юліянскі каляндар — сістэма летазлічэння, уведзеная ў 46 г. да н. э. рымскім імператарам Юліем Цэзарам.
[Лац. calendarium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змена, перамена, змяненне, ператварэнне, пераўтварэнне, пераўвасабленне; адмена (абл.); метамарфоза, трансфармацыя, рэформа / рэзкая: рэвалюцыя / паступовая: эвалюцыя; паварот, паваротак, паваротка, перабудова, перабудаванне, зрух / рэзкая: пералом, пераварот (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)