рэфо́рма
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
рэфо́рма |
рэфо́рмы |
| Р. |
рэфо́рмы |
рэфо́рм рэфо́рмаў |
| Д. |
рэфо́рме |
рэфо́рмам |
| В. |
рэфо́рму |
рэфо́рмы |
| Т. |
рэфо́рмай рэфо́рмаю |
рэфо́рмамі |
| М. |
рэфо́рме |
рэфо́рмах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рэфо́рма, -ы, мн. -ы, -фо́рм і -аў, ж.
1. Пераўтварэнне, змена, перабудова чаго-н.
Р. адукацыі.
Р. правапісу.
Грашовая р.
2. Пераўтварэнне ў якой-н. галіне палітычнага жыцця, якое не датычыць асноў існуючага сацыяльнага ладу.
Палітычныя рэформы.
|| прым. рэфо́рменны, -ая, -ае (да 2 знач.; уст.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэфо́рма, ‑ы, ж.
Змена, пераўтварэнне чаго‑н.; перабудова. Рэформа правапісу. Грашовая рэформа. Аграрная рэформа. // Пра адмену прыгоннага права ў Расіі ў 1861 г.
[Фр. reforme ад лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
рэфо́рма ж. у розн. знач. Refórm f -, -en;
зяме́льная рэфо́рма Bódenreform f, Agrárreform f;
грашо́вая рэфо́рма Währungsreform f Géldreform f;
пада́ткавая рэфо́рма Stéuerreform f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэфо́рма
(фр. réforme, ад лац. reformare = пераўтвараць)
пераўтварэнне, перабудова чаго-н. (напр. аграрная р., р. правапісу) без змены асноў існуючай структуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Рэфо́рма ’змена, пераўтварэнне’, ’перабудова’ (ТСБМ). З рус. реформа ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэфо́рма
(фр. réforme, ад лац. reformare = пераўтвараць)
пераўтварэнне, перабудова чаго-н. без змены асноў існуючай структуры (напр. аграрная р., р. правапісу).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)