індыка́цыя, ‑і, ж.

Рэгістрацыя якой‑н. інфармацыі на экране электронна-прамянёвай трубкі, светлавым табло, шкале прыбора і пад.

[Лац. indicatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгістрату́ра, ‑ы, ж.

Аддзел ва ўстанове, дзе праводзіцца рэгістрацыя каго‑, чаго‑н. [Дзяўчына] працавала ў бальніцы ў рэгістратуры, запісвала на прыём да дактароў хворых. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапі́ска, ‑і, ДМ прапісцы; Р мн. прапісак; ж.

Афіцыйная рэгістрацыя пражывання каго‑н. па пэўнаму адрасу, а таксама паметка ў дакуменце (пашпарце) аб гэтай рэгістрацыі. Часовая прапіска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учо́т, ‑у, М учоце, м.

Рэгістрацыя кадраў, устанаўленне іх наяўнасці. Стаць на партыйны ўчот. Зняцца з учоту.

•••

Учот вэксаляў — крэдытная аперацыя ў капіталістычных дзяржавах, якая ўчыняецца шляхам куплі банкам вэксаляў да сканчэння іх тэрміну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улі́к, -у, м.

1. Устанаўленне наяўнасці, колькасці чаго-н. шляхам падлікаў.

У. тавараў.

Магазін зачынены на ў.

Бухгалтарскі ў.

2. Рэгістрацыя з занясеннем у спісы асоб, якія знаходзяцца дзе-н.

Браць на ў.

Стаць на ў.

Зняцца з уліку.

Ваенны ў.

3. Прыняцце пад увагу чаго-н.

Пры ўліку ўсіх абставін.

|| прым. уліко́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Уліковая дакументацыя.

Уліковая плошча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улі́к, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. улічыць.

2. Рэгістрацыя асоб, прадметаў і пад. з занясеннем іх у спісы, картатэку (звычайна ў выразах: стаць на ўлік, узяць на ўлік, зняцца з уліку, зняць з уліку, брацца на ўлік і пад.). Прыйшоўшы са школы, [Ніна] да позняга вечара сядзела над кнігамі ўліку. Гроднеў. У райкоме, калі .. [Сяргей] браўся на ўлік, яму прапанавалі пасаду галоўнага агранома райземаддзела. Шахавец. Самалётамі спяшаліся прадстаўнікі ведамстваў, каб знайсці і ўзяць на ўлік маёмасць, якая ўцалела і належала ведамствам да вайны. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)