дэбюракратызава́ць

рэалізаваць меры па пераадоленні бюракратыі’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дэбюракратызу́ю дэбюракратызу́ем
2-я ас. дэбюракратызу́еш дэбюракратызу́еце
3-я ас. дэбюракратызу́е дэбюракратызу́юць
Прошлы час
м. дэбюракратызава́ў дэбюракратызава́лі
ж. дэбюракратызава́ла
н. дэбюракратызава́ла
Загадны лад
2-я ас. дэбюракратызу́й дэбюракратызу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дэбюракратызу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэбюракратызава́ць

рэалізаваць меры па пераадоленні бюракратыі’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дэбюракратызу́ю дэбюракратызу́ем
2-я ас. дэбюракратызу́еш дэбюракратызу́еце
3-я ас. дэбюракратызу́е дэбюракратызу́юць
Прошлы час
м. дэбюракратызава́ў дэбюракратызава́лі
ж. дэбюракратызава́ла
н. дэбюракратызава́ла
Загадны лад
2-я ас. дэбюракратызу́й дэбюракратызу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час дэбюракратызава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

імплементава́ць

рэалізаваць (рэалізоўваць) міжнародныя абавязацельствы на ўнутрыдзяржаўным узроўні’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. імплементу́ю імплементу́ем
2-я ас. імплементу́еш імплементу́еце
3-я ас. імплементу́е імплементу́юць
Прошлы час
м. імплементава́ў імплементава́лі
ж. імплементава́ла
н. імплементава́ла
Загадны лад
2-я ас. імплементу́й імплементу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час імплементу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

імплементава́ць

рэалізаваць (рэалізоўваць) міжнародныя абавязацельствы на ўнутрыдзяржаўным узроўні’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. імплементу́ю імплементу́ем
2-я ас. імплементу́еш імплементу́еце
3-я ас. імплементу́е імплементу́юць
Прошлы час
м. імплементава́ў імплементава́лі
ж. імплементава́ла
н. імплементава́ла
Загадны лад
2-я ас. імплементу́й імплементу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час імплементава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэалізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) рэальным; ажыццявіцца (ажыццяўляцца), здзейсніцца (здзяйсняцца). У ідэях і палітыцы Камуністычнай партыі, у тым, як паслядоўна гэтая палітыка рэалізуецца, беларуская паэзія знаходзіць крыніцу творчага натхнення баявога жыццесцвярджальнага пафасу. «Полымя». Старшыня правярае, як рэалізуецца план сённяшняга дня, складзены напярэдадні вечарам. «Беларусь».

2. Перавесціся (пераводзіцца) у грошы (пра каштоўнасці).

3. толькі незак. Зал. да рэалізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажыццяўляць, здзяйсняць, выконваць, спраўджваць, рэалізаваць □ праводзіць у жыццё

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пра́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Спец. Дзейнасць людзей, якая накіравана на пераўтварэнне матэрыяльнага свету і складае ўсеагульную аснову, рухаючую сілу развіцця чалавечага грамадства і пазнання.

2. Жыццё, рэчаіснасць як галіна прымянення і праверкі якіх‑н. вывадаў, палажэнняў. Прымяніць веды на практыцы. Рэалізаваць рацыяналізатарскія прапановы на практыцы.

3. Скарыстанне якіх‑н. ведаў, навыкаў на справе, сістэматычнае практыкаванне ў чым‑н. У адкрыты бой з белымі мы не хадзілі. Практыкі такой не мелі. Якімовіч. — Відаць, адразу з галавы, без практыкі, не выдумаеш [як зрабіць нож], — адказаў Мірон. Маўр. Рыбалоў вучыцца кожны дзень, кожны час. Для яго лепшая крыніца ведаў — практыка. Матрунёнак.

4. Скарыстанне і замацаванне тэарэтычных ведаў (студэнтаў, вучняў і інш.) на вытворчасці. Педагагічная практыка студэнтаў. □ Вучоба ў гэтым навучальным годзе скончылася. Цяпер іхні — ужо дзесяты — клас павінен быў праходзіць вытворчую практыку ў адным з зарэчных калгасаў. Даніленка.

5. Набыты вопыт, сукупнасць прыёмаў і навыкаў у якой‑н. галіне дзейнасці. Практыка выхавання дзяцей. Практыка работы выдавецтваў. □ Лабановіч ужо з практыкі ведае, што пакуль ёсць работа дзецям дома, пакуль не наступіць позняя восень, сабраць іх у школе [цяжка]. Колас. Народ умеў мысліць адцягнена, а мудрую жыццёвую практыку мог увасобіць у вобразы акаляючай яго прыроды. Саламевіч.

6. Уст. Дзейнасць урача або юрыста; кола гэтай дзейнасці, людзі, на якіх яна распаўсюджваецца. Урач з вялікай практыкай.

[Ад грэч. praktikos — дзейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмацні́ць, ‑мацню, ‑моцніш, ‑моцніць; зак., што.

1. Павялічыць трываласць чаго‑н., умацаваць што‑н. [Алесь:] — Мы ўзмоцнім перамычку на канале, які злучае азярцо .. з возерам Доўгім. Броўка.

2. Зрабіць больш моцным па ступені праяўлення, павялічыць. Узмацніць гук, Узмацніць уражанне. □ Стары алень узмацніў націск. Яшчэ хвіліна, і малады алень адскочыў убок, потым павярнуўся і кінуўся раптам наўцёкі. В. Вольскі. / Пра думкі, пачуцці і пад. Тая акалічнасць, што Цётка, Янка Купала, Якуб Колас самі былі сведкамі і ўдзельнікамі рэвалюцыйных падзей, узмацніла іх веру ў народ. Каваленка. // Надаць большую выразнасць, яркасць чаму‑н. (мастацкаму вобразу і пад.). Той жа мэце — паўней рэалізаваць задуму, узмацніць эмацыянальную дзейнасць твора — служыць і інтанацыйнае багацце верша. Гіст. бел. сав. літ.

3. Зрабіць больш моцным, дзейсным, эфектыўным (пра ваенныя дзеянні). Артылерыя ўзмацніла агонь. □ У тыле ворага беларускія партызаны ўзмацнілі ўдары па ворагу. «Маладосць».

4. Павысіць баяздольнасць чаго‑н. Узмацніць гарнізон. □ Ліда прынесла нярадасную вестку: ахову лагера, дзе знаходзіўся Мікола, узмацнілі. Федасеенка. — Падняць усіх, узмацніць пасты, — загадаў начальнік заставы. Пальчэўскі. // Зрабіць больш магутным, больш уплывовым (у эканамічных, палітычных і іншых адносінах). Узмацніць сацыялістычную дзяржаву. □ [Серафім:] — Аднак гэта [арышты членаў КПЗБ] не пахіснула рады партыі, а, наадварот, узмацніла. Машара.

5. Актывізаваць (чыю‑, якую‑н. дзейнасць, работу і пад.); палепшыць. Узмацніць выхаваўчую работу. □ Каб узняць узровень лекцыйнай прапаганды, патрэбна ўзмацніць дапамогу лектарам, праводзіць з імі семінары, .. абагульняць вопыт лепшых. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)