акісле́нне, -я, н. (спец.).

Хімічная рэакцыя злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам.

|| прым. акісля́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаві́цель, -я, м.

Рэчыва, пры дапамозе якога выклікаецца рэакцыя аднаўлення (саставу, колеру і пад.).

А. для валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

реа́кцияII полит. рэа́кцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

столы́пинский сталы́пінскі;

столы́пинская реа́кция сталы́пінская рэа́кцыя;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алергі́я, -і, ж. (спец.).

Павышаная адчувальнасць, імунная рэакцыя арганізма да ўздзеяння алергенаў (хваравіты стан).

|| прым. алергі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замяшчаць — замясціць.

•••

Метад замяшчэння гл. метад.

Рэакцыя замяшчэння гл. рэакцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сталы́пінскі ист. столы́пинский;

~кая рэа́кцыя — столы́пинская реа́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акісле́нне, ‑я, н.

Рэакцыя, пры якой адбываецца злучэнне якога‑н. рэчыва з кіслародам. Акісленне металаў. Акісленне арганічных рэчываў. Рэакцыя акіслення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імгне́нны, -ая, -ае.

1. Які раптоўна ўзнікае.

Імгненная рэакцыя.

2. Які хутка праходзіць; кароткачасовы.

Імгненная радасць.

|| наз. імгне́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манту́.

1. нескл., ж. Унутрыскурная проба для ранняй дыягностыкі туберкулёзу.

2. прым., нязм. Які мае адносіны да такой пробы.

Рэакцыя м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)