ря́вканье ср. роў, род. ро́ву м.; рык, род. ры́ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіе́на, ‑ы, ж.

Жывёліна сямейства драпежных млекакормячых, якая водзіцца ў гарачых краінах і корміцца пераважна мярцвячынай. Плямістая гіена. □ Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва. Маўр.

[Грэч. hyaina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыка́ць,-а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра хатніх і дзікіх жывёл: утвараць рык.

Рыкае карова.

Рыкаў леапард.

2. перан. Крычаць, гаварыць груба, раздражнёна і адрывіста (разм.).

Р. на падначаленых.

|| аднакр. рыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. рыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рагата́нне, ‑я, н.

1. Тое, што і рогат.

2. Абл. Іржанне (пра коней). Крыкі гандляроў, смех гуляючых, рагатанне коней, рык гавяды, піск свіней — усё злівалася ў адну шумную басавую ноту. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іна́кшы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і іншы. Вялося многа там ласёў І дзікіх коз было. Цяпер іх, кажуць, не відно, Не чуцен грозны рык; І п’юць хваёвае віно Інакшыя звяры... Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўці́, раву́, раве́ш, раве́; равём, равяце́, раву́ць; роў, раўла́, раўло́; раві́; незак.

1. Утвараць рык, роў (пра жывёл).

Карова раве.

2. Моцна плакаць (разм.).

Чаго ты равеш?

3. Моцна гаварыць, крычаць, пець (разм.).

4. перан. Утвараць гукі, падобныя на роў жывёл.

Завіруха раве.

Самалёты равуць.

|| аднакр. раўну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піск, ‑у, м.

Тонкі, высокі гук. Не паспеў Васіль спыніць каня, як жанкі з піскам і смехам шуганулі на снег. Васілевіч. Крыкі гандляроў, смех гуляючых, .. рык гавяды, піск свіней — усё злівалася ў адну шумную басовую ноту. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́гаць, ры́гаць ’рыпаць, брымкаць’ (ТС), рэгацца ’моцна брахаць’ (Ян.). Славен. ré̥gati ’квакаць’, серб. і харв. ре̏гати, регѐтати ’рычаць’, ре̏гарык’. Прасл. *regati, гукапераймальны корань *rech‑ (Бязлай, 3, 167). Гл. яшчэ рогат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць рык, рыканне (пра хатніх і лясных жывёл). На дварэ працяжна рыкала карова, чуўся клапатлівы гаспадынін голас. Мележ. Чуваць было, як у суседняй вёсцы рыкаў бугай. Дайліда. І хадзіў, хадзіў, каламі хадзіў вакол лясной хаткі леапард. Зрэдку рыкаў. Караткевіч. // перан. Утвараць моцныя, адрывістыя гукі, якія нагадваюць рык жывёл. А гром рыкаў ужо раз’юшана За кожнай елкай і сасной. Панчанка.

2. Разм. Груба, раздражнёна і адрывіста крычаць на каго‑н. — Ну, ты памалу, не рыкай, — бурчыць спакойна Іван. Лынькоў. — Не рыкаць на мяне! — яшчэ больш, гнеўна скарагаворкай агрызнуўся Вілюевіч. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыча́ние ср. рыка́нне, -ння ср., рык, род. ры́ку м.; (рёв) роў, род. ро́ву м.; (собаки) гы́рканне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)