рыка́ць,-а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра хатніх і дзікіх жывёл: утвараць рык.

Рыкае карова.

Рыкаў леапард.

2. перан. Крычаць, гаварыць груба, раздражнёна і адрывіста (разм.).

Р. на падначаленых.

|| аднакр. рыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. рыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)