Лкаць ’глытаць’ (Нас., Яруш.), польск. łkać ’плакаць; выдаваць, плачучы, кароткія гукі’, чэш. lkáti ’рыдаць, наракаць’, ’хапаць губамі паветра пры спякоце’, славац. lkať ’рыдаць’. Паўн.-слав. lъkati, параўн. літ. lùk! для абазначэння моцнага глытання, lùkinti ’прагна піць’, ст.-грэч. λύζω ’ікаю, плачу, трасуся’, ст.-ірл. slucim ’глытаць’, с.-в.-ням. sticken ’глытаць, плакаць’. І.‑е. *(s)leuk‑/*(s)leug‑ ’глытаць’. Гл. таксама локаць, лохнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рыда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыдаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Жанчына не дагаварыла: моцныя рыданні задушылі яе голас. Якімовіч. Скупыя рыданні маці — яна ўжо выплакала ўсе вочы — на хвіліну сціхалі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрыда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць моцна рыдаць; зарыдаць. «Толькі б не разрыдацца, толькі б не ўпасці», — шапталі ледзь чутна збялелыя вусны, і .. [маці] ішла, ішла. Сачанка. — Мабыць, ад усяго разам — ад крыўды, абразы, ад біцця гэтага — сама, там жа, у кабінеце, істэрычна разрыдалася, ніколі ў мяне такой істэрыкі не было. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́каць. Рус. ика́ть, укр. іка́ти, гика́ти, польск. дыял. ikać, в.-луж. hikać, н.-луж. hikaś ’глытаць, адрываць’, чэш. jikati ’ікаць, заікацца’, славац. дыял. ikať ’заікацца’, славен. hȋkati, ikati ’рыдаць’, серб.-харв. и̏цати се, балг. и́кам, макед. ика. Прасл. *jьkati гукапераймальнага паходжання. Праабражэнскі, 1, 263; Фасмер, 2, 124–125; Трубачоў, Эт. сл., 8, 215–216. Гл. ікавіца, ікаўка, ікотка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плакаць, рыдаць, прычытаць, прычытваць; галасіць, румзаць, хліпаць, хліпатаць, хлімкаць, усхліпваць, (разм.); крычаць, раўці, выць, скавытаць (перан.) □ заходзіцца плачам, заходзіцца ад плачу, ліць слёзы, аблівацца слязамі, залівацца слязамі, душыцца слязамі, душыцца ад слёз, душыцца плачам, разводзіць сырасць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)