раздаро́жжа, ‑а, н.

Месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі, ростань. — Там, на раздарожжы, я злезу — пайду напрамкі, бо там ужо недалёка. Лупсякоў.

•••

На раздарожжы — у стане сумнення, роздуму, хістання, у нерашучасці (быць, стаяць, знаходзіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́длы1 ’вілы’ (гродз., Шатал.) < польск. widły ’тс’.

Ві́длы2ростань’ (воран., Шатал.). Запазычана з польск. widły ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распу́тье ср. раздаро́жжа, -жжа ср.; ро́стань, -ні ж.;

на распу́тье на раздаро́жжы, на ро́станях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздоро́жье ср., обл. раздаро́жжа, -жжа ср.; ро́стань, -ні ж.;

на раздоро́жье на раздаро́жжы (на ро́станях).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапу́цце ’гора, бяда’ (Ян.). Фармальна ідэнтычнае рус. перепу́тьеростань, раздарожжа’, семантыка магла замацавацца пад уплывам казак (’няпэўнасць, нявызначанасць’ — ’бяда’). Да пуць2 ’лад, парадак, толк’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перепу́тье ср. ро́стань, -ні ж., раздаро́жжа, -жжа ср.; (перекрёсток) скрыжава́нне, -ння ср.;

на перепу́тье на раздаро́жжы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Расста́йны ’звязаны з расставаннем’; ’той, што разыходзіцца (шлях, дарога)’ (ТСБМ), ’развітальны’ (Сцяшк.), раста́йная даро́га ’ростані’ (бераст., ЛА, 2), раста́йныя даро́гі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. droga rozstajna. Гл. ростань, растанкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растані́ мн. л. ’перакрыжаванне дарог’, ’развілка, месца, дзе дарога раздвойваецца, разыходжанне дарог, раздарожжа’ (Байк. і Некр., Яшк.), растанькі́ ’тс’ (Ян., Мат. Гом.), растанцы́ ’тс’ (Мат. Гом., Янк. 1), расстанцы́ ’тс’ (Сцяшк.). Гл. ро́стань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расста́нне ’расставанне’ (ТСБМ), раста́не, у выразе нет раста́ня ’вельмі прыемна’ (брасл., Сл. ПЗБ) семантыка, імаверна, іншая, менавіта ’развітанне’, г. зн. нет раста́ня ’не хочацца развітвацца’; такім чынам, да ростань (гл.), параўн. і растанкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здаражростань, месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (Байк. і Некр. — з Коласа). Укр. ро́здорож, роздорі́жжя ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса, якая да прасл. *orz‑dorg‑ь > раз- (роз-) і дарога (гл.) параўн. раздарожжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)