ро́стань

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. ро́стань ро́стані
Р. ро́стані ро́станей
ро́станяў
Д. ро́стані ро́станям
В. ро́стань ро́стані
Т. ро́станню ро́станямі
М. ро́стані ро́станях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ро́стань¹, -і, ж.

1. гл. расстацца.

2. Час, праведзены далёка ад блізкіх.

Р. у некалькі месяцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́стань², і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог.

Сустрэцца з кім-н. на ростані дарог.

На ростанях — у стане вагання, няўпэўненасці пры выбары далейшага шляху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́стань ж. перепу́тье ср.; перекрёсток м., распу́тье ср.; раздоро́жье ср.;

на ~нях — на распу́тье, на перепу́тье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́стань 1, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расставацца — расстацца; расставанне. Пры ростані не гаварылі, дзе сустрэнуцца, бо ведалі — заўтра абавязкова ўбачацца на гэтым жа самым месцы. Адамчык.

2. Час, праведзены далёка ад блізкіх. І ростань доўгая здаецца хвіляю. Каму сказаць мне слова, што табе бярог? Барадулін. Толькі ў прыгодніцкіх раманах праз дзесяць год ростані маці не пазнае роднага сына, брат — брата. Шамякін.

ро́стань 2, ‑і, ж.

Месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог. А ўнук яго з вінтоўкаю залёг За вадакачкаю, на ростані дарог. Панчанка.

•••

На ростанях — у стане вагання, няўпэўненасці пры выбары далейшага шляху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́стань ж Kruzweg m -(e)s, -e;

стая́ць на ро́стан ях am Schidewege stehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ростань

Том: 30, старонка: 424.

img/30/30-424_2448_Ростань.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Ро́стань, ро́станькі, ро́стынькі, ростанкі, растане́, ростані ’месца скрыжавання дзвюх або некалькіх дарог’ (ТСБМ, Стан., Касп., БРС, Гарэц., Нік., Бяльк., Нар. Гом., Нас., Яшк., Байк. і Некр., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Кос., Мікуц.; полац., Янк. 2), ростань ’дарога на бязлеснай мясцовасці’ (віц., Рам.); ро́стыні, растанькі ’скрыжаванне дарог’ (гарад., рэч., ЛА, 2); растанькі́, растаньке́, рыстанкі́, растанцы́, растанцэ́, ро́станькі, ро́станкі, ро́стункі, растані́, ро́стані, растайне́, раста́нішча ’месца, дзе дарогі разыходзяцца, ростані’ (ЛА, 2); на ро́станях ’у стане вагання пры выбары далейшага шляху’; ро́стань ’час, праведзены далёка ад блізкіх’ (ТСБМ). Ст.-рус. росстани, ростани ’скрыжаванне дарог, ростані’ (1524 г.), рус. дыял. росста́нка ’скрыжаванне дарог, ростань’, ро́сстань, роста́нь ’разгалінаванне дарог’, росстани ’месца за вясковымі весніцамі, дзе развітваліся з нябожчыкам’; польск. rozstaj, rozstajne drogi, ст.-польск. drogi rozstanne; славен. razstânek ’раставанне’, razstáti se, razstâjati se, серб. ра̀станак і харв. rȃstanak ’расстанне, разлука’, ра̀стајаті се ’разлучацца’. Можна дапусціць першаснае прасл. *orz‑stajь ’перакрыжаванне дарог’; на гатую лексему пазней паўплывала аддзеяслоўнае ўтварэнне *prz‑stanьje ’расстанне’, і ў частцы дыялектаў у выніку кантамінацыі ўтварылася *orz‑stanjь > ростань. Сюды ж пазнейшае ростань ’расстанне, разлука’ (Гарэц.), ’усялякае расстанне’ (Мядзв.). Параўн. расстанне, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́стань

1. Месца, дзе перакрыжоўваюцца дарогі, вуліцы (БРС). Тое ж ростані (Маг. губ. вед., 1854, № 48, 865, Рагач., Рэч., Слаўг.), ростанкі (Віц. Нік. 1895, Нас., Смален. Дабр.), ростанькі (Грыг. 1838—1840, Пол., Рэч., Слаўг., Ст.-дар.).

2. Месца, дзе дарога раздвойваецца (БРС). Тое ж ростані (Рэч.), ростанькі (Краснап. Бяльк., Леп., Слаўг., Хоц.), ростанкі (Ст.-дар.), растане́, растані́ (Слаўг.).

3. Дарога на бязлеснай мясцовасці; шляхі зносін (Віц. Рам. Мат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

расста́цца, -та́нуся, -та́нешся, -та́нецца; -та́нься; зак., з кім-чым.

1. Развітаўшыся, разысціся; разлучыцца з кім-н.

Р. з сябрамі.

Р. назаўсёды.

2. Адмовіцца ад каго-, чаго-н.

Р. з дрэннымі звычкамі.

|| незак. расстава́цца, -стаю́ся, -стае́шся, -стае́цца; -стаёмся, -стаяце́ся, -стаю́цца.

|| наз. расстава́нне, -я, н., расста́нне, -я, н. і ро́стань, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)