шыракагру́ды, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырокія грудзі. Шыракагруды, з грываю рудой, буланы конь пазначаны таўром. Вялюгін. Рослы, плячысты і шыракагруды — і па сіле і па постаці ён не меў сабе роўнага ва ўсёй ваколіцы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кілу́н1 ’непакладаны кабан’ (ДАБМ, Сл. паўн.-зах., Шатал.), ’рослы племянны баран’ (З нар. сл.). Гл. кілаш.

Кілу́н2 ’чалавек з грыжай’ (Нар. словатв., Мат. Маг., Шат.). Параўн. кіла1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пушо́к, ‑шку, м.

Памянш.-ласк. да пух; малады, далікатны пух. Рослы хлопец з першым пушком на барадзе .. быў просты і вясёлы, яго адразу палюбіў Ігнась. Чарнышэвіч. У гняздзе сядзелі птушаняты. Яны былі ўжо ў даволі густым пушку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́сля ’рост як працэс’ (карэліц., Марц.; Янк. 3.; лун., Шатал.; ганц., ст.-дар., ігн., Сл. ПЗБ). Другаснае ўтварэнне (Слаўскі, SP, 1, 106). Утворана ад дзеепрыметніка *orsl‑ъ ’які вырас, рослы’ і суф. *‑ja > *roslʼa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відны ’бачны, прыметны’; ’выдатны, важны, значны, рослы, статны, самавіты’ (БРС, КТС), відны́ ’светлы’ (БРС; лаг., КЭС), ві́дны ’тс’ (Шат.), відный ’светлы, відны, сталы’; ’павабны, здаровы на выгляд’ (Бяльк.). Укр. ви́дний ’ясны, відны’; ’прыкметны, бачны’, рус. смал., калуж., калін., тул. видный ’бачны’; ’рослы, статны, прыгожы’, польск. widny ’ясны, добра асветлены, бачны, прыкметы’, чэш. (кніжн.) vidný ’бачны, прыкметы’, славац. vidný ’поўны святла, ясны’; ’бачны, прыкметы’, славен. víden ’бачны’, серб.-харв. ви̂дан ’ясны, светлы’; ’бачны’; ’вядомы, выдатны’, макед. виден ’выдатны (аб асобе)’; ’важны, значны (аб выніках)’, балг. виден ’бачны’; ’вядомы, выдатны’; ’значны, важны’. Прасл. vidьnъ < vidъ > від (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ха́кі,

1. прым. нескл. Шаравата-зялёны, зелянковы. І сярод.. [людзей] быў рослы хлопец у лёгкім шэрым паліто, з-пад якога выглядвала вайсковая гімнасцёрка і штаны колеру хакі. Марціновіч.

2. нескл., н. Тканіна або форменнае адзенне такога колеру. Быць апранутым у хакі.

[Ад інд. khaki — колер гразі, зямлі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыне́ль, ‑няля, м.

Форменнае паліто спецыяльнага пакрою, са складкай на спіне і хлясцікам. У гэты час да стала падышоў малады рослы ў вайсковым шынялі хлапец. Сташэўскі. Тады, калі Віктар апранаў новы шынель, гімнасцёрку, ватнікі, яму стала шкада запаснога палка. Навуменка.

[Ад фр. chenille.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Абл. Прыпыніцца, прыстаць. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны раскатны рогат. Зарэцкі. І толькі прытарнаваўся я, ногі пад сябе падкурчыў, як адчыніліся дзверы і ўвайшоў рослы такі, над усімі піянерамі большы. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мажны́, ‑ая, ‑ое.

Рослы, поўны, моцнага целаскладу. Побач з мажным, шыракаплечым Міхалам Арына здавалася мініяцюрнай, стройнай і маладой. Карпаў. Упусціўшы мужчын, мажная, раздабрэлая буфетчыца зашчапіла за імі дзверы, адышлася за стойку. Навуменка. За сталом сядзелі трое ў ваенным, і ўсе трое былі мажныя, самавітыя, сур’ёзныя. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́нта ‘туга’ (шальч., Сл. ПЗБ), тэ́нго, тэ́ньго ‘старанна?’: будзе ахвотна й тэнго робіць, што схочэ (Сержп. Прымхі), тэ́нґа ‘вельмі добра’: тэ́нґа павячэраў (мядз., Каўрус). З польск. tęgo ‘туга’, а таксама дыял. tęngo ‘многа, добра’, tęgo ‘ўпарта; вельмі; хутка, шпарка’ (Варш. сл.). Сюды ж тэ́нгірослы, поўны’ (воран., Сл. ПЗБ) з польск. tęgi ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)