Ро́здум ’паглыбленасць у свае думкі’ (ТСБМ). Укр. ро́здум ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса. Да разду́мваць < раз- (роз-) і ду́маць (гл.). Сюды ж ро́здумны ’схільны да роздуму’, ’роздум’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зрыў ’нязгода (паміж братамі)’, ’перарванне, перапынак (хваробы, смутку)’ (Нас.), балг. ра́зрив ’разрыў (сэрца)’, ’разладжаны, расстройванне планаў’ — інтанацыйны варыянт аддзеяслоўнай лексемы разрыў. Да раз‑/роз і рваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сшук, росшукі ’следчыя і аператыўныя дзеянні з мэтай выявіць злачынца, украдзеную маёмасць і да т. п.’ (ТСБМ). Калька з рус. розыск (< роз- + иска́ть = шука́ць) пры ад’ідэацыі польск. poszukiwania ’пошукі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здараж ’ростань, месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (Байк. і Некр. — з Коласа). Укр. ро́здорож, роздорі́жжя ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса, якая да прасл. *orz‑dorg‑ь > раз- (роз-) і дарога (гл.) параўн. раздарожжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́згляды ’звычай знаёміцца з нявестай і яе маёмасцю’ (Юрч. Вытв., Сцяшк.; пух., Сл. ПЗБ; Растарг.). Укр. ро́зглядини ’агледзіны’, валынск. розгля́дини ’заручыны’. Беларуска-ўкраінская ізалекса. Да разгляда́ць < раз- (роз-) і глядзе́ць (гл.). Такую ж прэфіксацыю маюць н.-луж. rozglěd, в.-луж. rozhlad, чэш. rozhled, славац. rozhľad ’агляд’, ’від’, ’перспектыва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зляг у выразе: розляг ідзе ’разносіцца, пашырацца (пра шум, крык і інш.)’ (навагр., Жыв. НС). Ад разляга́цца ’тс’, якое з прасл. *orz‑lęgati sę ’тс’ (параўн. укр. розляга́тися, польск. rozlegać się, н.-луж. rozlěgaś se, чэш. rozléhati se, славац. rozliehať sa, славен. razlégati se, серб. разле́гати се ’тс’, харв. razlèći se). Да раз- (роз-) і ле́гчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́змах ’размах’ (ТС). Націск на ро́ пад уплывам укр. ро́змах ’тс’. Да разма́х, разма́хваць ’махаць чым-небудзь то ў адзін, то ў другі бок’, размаха́ць ’расхістаць, разгайдаць’ < прасл. *orz‑maxъ < прасл. *orz‑maxati/mavati/majati (рус. размах, польск. rozmach, н.-луж. і в.-луж. rozmach, чэш., славац. rozmah, славен. razmàh, балг. разма́х) > раз- (роз-) і маха́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зыйд ’адыход’ (Байк. і Некр.), ’адыход наведвальнікаў’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі роз‑/раз‑ (гл.) і кораня дзеяслова ісці ў форме ‑ід (< прасл. *id‑ti ’ісці’), параўн. 1 ас. адз. л. цяпер. часу ід‑у < ісці (гл.). Аб пераходзе і > й пасля галосных гл. Карскі (1, 229). Не выключана, што ‑д магло ўзнікнуць у выніку ад’ідэацыі формы ‑ход‑ (як у прыходпрыйсці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зрух, ру͡озрух ’разруха, поўнае расстройства, развал у гаспадарцы’ (ТСБМ), ’разгром, беспарадак, клопаты’ (Гарэц., Мал., Байк. і Некр.). Укр. ро́зрух, ро́здрух ’бунт, смута, трывога, замяшанне, пярэпалах’, рус. разру́х ’распад, разбурэнне’, ’разрыў, канец згодзе, дружбе’, ’вайна’, польск. rozruch ’запуск (рухавіка)’, rozruchy ’хваляванні, беспарадкі’, чэш., славац. rozruch ’хваляванне, замяшанне, трывога’, славац. ’пярэпалах’. Аддзеяслоўнае (найпраўдападобней), праславянскае, ад асновы *rux утварэнне з суф. *‑ъ. Да раз‑/роз (прасл. *orz‑ < і.-е. *ordh‑/*ardh‑ + s) і ру́хаць (гл.). Параўн. экспрэсіўнае рэ́зрух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зны (розный) ’неаднолькавы, непадобны’, ’другі, іншы, не той самы’, ’разнастайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Стан., Байк. і Некр., Бяльк.), розна ’па-рознаму’, ’паасобку’, ’нотка, разборліва’ (Гарэц., Нас., Касп., Растарг.). Укр. рі́зний, рус. зах. ро́зный ’неаднолькавы, розны’, смал. ’дзіравы (пра мяшок)’; паўн. ’парваны, дзіравы, паношаны’, ’стары, разбіты, паламаны’; польск. różny ’розны’, в.-луж. rózno ’асобна’, чэш. různý, славац. rȏzny, славен. rázen, серб. ра́зан, ра̑зни, харв. rázan, rȃźnȋ, макед. разен, балг. разен, ст.-слав. разьнъ. Прасл. *orzьnъ, якое з *orz‑ > раз‑/роз (гл.) і суф. ‑ьтъ‑ (ESJSt, 13, 758).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)