располне́ть сов. распаўне́ць, растаўсце́ць, разг. разбы́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рассыце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Зрабіцца сытым; растаўсцець. [Лявон] рассыцеў і панам сам зрабіўся. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздобре́ть сов., разг. (пополнеть) распаўне́ць, растаўсце́ць, разбы́цца, разда́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́сенню, прысл.
У асенні час. У лесе ежы восенню было багата, Таму і растаўсцець Мядзведзь не ў меру змог. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Разм. Вырасці; растаўсцець. — Ты, Антоша, быў тады такі шчупленькі, проста хлапчук. А зараз глядзі, як разгадаваўся... Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растлусце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Зрабіцца тлустым, растаўсцець. У лесе ежы восенню было багата, Таму і растлусцець Мядзведзь не ў меру змог. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разбуце́ць ’растаўсцець’ (Нас.), разбуці́ць ’распухнуць’ (Бяльк.), разбуцяне́ць ’празмерна распаўнець, разбухнуць’ (Юрч. СНЛ), разбу́ціваць ’разбухаць’ (Юрч. СНЛ), параўн. рус. дыял. разботе́ть, разбуте́ть, разбыте́ть ’разбухнуць ад вільгаці’, ’наліцца сокам (пра расліны)’, ’растаўсцець’, серб.-харв. razbotjeti ’растаўсцець’. Розныя асновы (*bаt‑, *but‑, *bъt‑) прадстаўлены ў рус. дыял. буте́ть ’таўсцець, тлусцець’, ботви́ла ’таўстун, таўстуха’, боте́ть ’таўсцець’, славен. naboteti ’таўсцець, тлусцець’. Гукапераймальны рэгістр выступае ў разбуце́цца ’разгудзецца, расшумецца’ (ТС), параўн. славен. razbọ́tati ’раскрычацца’, гл. спецыяльна Саднік-Айцэтмюлер, 2, 70–73. Гл. таксама батва́. Параўн. разбутаны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раздрахце́ць ’растаўсцець’ (Сцяшк.), раздрахце́цца ’распаўнець, растлусцець’ (Юрч. СНЛ). Ад незафіксаванага *драхцець, якое да прасл. *drъgъtěti (гл. ЭССЯ, 5, 138), параўн. укр. дригти́ти ’ператварацца ў жэлепадобнае рэчыва, дрыжаць як студзень’. Гл. дрыгацець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разры́нуцца (разри́нуцьца) ’разваліцца, седзячы або лежачы’ (Нас., Гарэц.), ’растаўсцець’ (Нас.). Сюды ж, відаць, розруні́цца ’зрабіцца тоўстым, раздацца’ (ТС), у такім выпадку, магчыма, да руні́цца ’усходзіць, зелянець’, што да руно́ ’густая рунь’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раздабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм.
1. Стаць добрым, шчодрым, лагодным; раздобрыцца. — [Цёця Каця] раздабрэла і паабяцала рубцы на штанах правільна навесці. Даніленка.
2. Распаўнець, растаўсцець. І сама [Каця] раздабрэла на вясковых харчах, і дзеці паправіліся. Сачанка. За гэтыя месяцы .. [Цопа] раздабрэў, старэнькі халат .. аж трашчаў на ім. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)