выша́стваць

‘бадзяцца, шныраць; дзьмуць, прадзімаць што-небудзь; раскідваць з шумам, цягаць, крэмзаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выша́стваю выша́стваем
2-я ас. выша́стваеш выша́стваеце
3-я ас. выша́ствае выша́стваюць
Прошлы час
м. выша́стваў выша́ствалі
ж. выша́ствала
н. выша́ствала
Загадны лад
2-я ас. выша́ствай выша́ствайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выша́стваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

развора́шивать несов. развару́шваць, разваро́чваць; (сено в прокосах) разбіва́ць, растраса́ць, раскіда́ць, раскі́дваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́скід, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. раскідваць, раскіда́ць — раскі́даць (у 1 знач.).

2. Стан паводле дзеясл. раскідвацца, раскіда́цца — раскі́дацца (у 1 знач.). Цёмныя мужыкі, — кажа сын, — адно могуць давесці ўсё да зруйнавання, да роскіду. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разво́рваць ’араць, раскідваць плугам зямлю’ (ТСБМ), ’араць зямлю пад грады’ (Сцяшк.). Ад раз- і ара́ць (гл.) з прыстаўным в‑. Сюды ж разво́рак ’паглыбленне паміж разорамі’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́рыць ‘траціць, губляць’ (Касп.). Відаць, з рус. сор ‘смецце’, сори́тьраскідваць смецце’, параўн. выраз сори́ть деньга́ми ‘бязмэтна траціць грошы’; аднак у гэтым выпадку цяжка вытлумачыць змену націску. Параўн. пасорыць, распасорыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раски́дыватьII несов.

1. раскіда́ць, раскі́дваць, расстаўля́ць;

2. разго́ртваць;

3. распасціра́ць;

4. расстаўля́ць;

5. перен. разго́ртваць; см. раски́нуть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разва́ливатьII несов. (к разваля́ть);

1. с.-х. (разгребать, раскидывать) раскіда́ць, раскі́дваць, растраса́ць; (валки, навоз) разбіва́ць;

2. (тесто) спец. раска́чваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раскідо́н ’неберажлівы чалавек; мот’ (Гарэц., Юрч. Вытв.). Да раскіда́ць, раскі́дваць (гл. кідаць) з метафарычным пераносам, які фармальна рэалізуецца ў экспрэсіўным суфіксе, параўн. такога ж кшталту раскіду́ха ’тс’ (Мат. Гом., Юрч. Вытв.); сюды ж таксама раскі́да ’тс’ (Юрч. Вытв.), раскі́длівы ’марнатраўны’ (Гарэц.). Параўн. суч. рус. раскидо́н ’дарэмная трата грошай’, закидо́н ’дзівацтва’, расслабо́н (ад расслабіцца ’зняць стрэс’) з жарганізацыяй суфікса ‑он (Земская і інш., Слав. языкозн., XII, 301).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́яць, се́ю, се́еш, се́е; сей; се́яны; незак. што.

1. і без дап. Раскідваць насенне на падрыхтаваную для сяўбы глебу.

С. пшаніцу.

2. перан. Распаўсюджваць сярод людзей якія-н. думкі, настрой і пад. (высок.).

С. разумнае, добрае, вечнае.

С. веру ў лепшае жыццё.

3. Тое, што і прасейваць.

С. муку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра дробны дождж, снег: ісці.

Цэлую раніцу сеяў дождж.

5. Засяваць (якую-н. плошчу зямлі; разм.).

С. поле пад лесам.

|| зак. пасе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. се́янне, -я, н. і пасе́ў, -се́ву, м. (да 1 знач.).

Сеянне дрэнных чутак.

Сеянне мукі.

Пасеў азімых закончаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́мерхацца ’прагаладацца, аслабець ад вялікай затраты сілы’ (БРС, Касп., Янк. III, Касп., Мат. Гом.), вы́мірьхацца ’тс’ (З нар. сл., маг.), вы́мяркацца ’захацець есці пасля хадзьбы’ (Бір. Дзярж.), виме́рхувать, ви́мерхать ’стаміцца’ (Ліс.). Укр. ви́мерховати ’прагаладацца’; параўн. таксама польск. merchać, myrchaćраскідваць, мяшаць салому, прыводзіць яе да непрыгоднасці’. У беларускай мове, відавочна, запазычанне з укр., дзе яно ўтворана ад дыял. ме́рха, ми́рха ’падла’. Параўн. таксама чэш. mrcha ’кляча’; ’падла; сцерва (лаянка)’, польск. marcha, mercha ’кляча; сцерва’, славен. mrha (лаянка), запазычаныя з с.-н.-ням. marhe ’конь, кляча’ (Брукнер, 322; Клюге, 1960, 454, 463; Махэк₂, 379).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)